У Туркмэністане сёньня адбыўся першы цыркавы паказ за 10 год. На паказе ў Ашгабадзе прысутнічаў і прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў.
У 2001 годзе Сапурмурат "Туркмэнбашы" Ніязаў забараніў цырк як праяву, чужую туркмэнскай культуры. Бэрдымухамэдаў адмяніў забарону на балет, опэру і цырк у 2006 годзе.