Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла папярэднія вынікі пасьля падліку галасоў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Сярод іх няма ніводнага апазыцыянэра. Назіральнікі СНД назвалі выбары «свабоднымі, празрыстымі, адпаведнымі прынцыпам дэмакратыі». Тым часам у чытачоў Свабоды найбольшую папулярнасьць мелі публікацыі пра парушэньні і альтэрнатыўных кандыдатаў. Мы сабралі топ артыкулаў на выбарчую тэматыку за апошні тыдзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першакурсьніца, якая апублікавала відэа пра загон на галасаваньне: «Аднагрупнікі пачалі мяне цкаваць»«Аднагрупнікі называюць мяне цяпер „пацуком“, — кажа яна. — Які ж я пацук? Я ж выканала свой грамадзянскі абавязак, адрозна ад іх. Узлаваліся на мяне. Кажуць, што калі ў іх празь мяне ўзьнікнуць праблемы, то праблемы буду мець і я».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яе злавілі за руку?» Кіраўніца дзяўчыны, якая спрабавала ўкінуць стос бюлетэняў, тлумачыць, што адбылося«Яна спужалася і па стане здароўя сёньня нават ня выйшла на працу. Яна рыдала. Яна сказала, што так напужалася, што пабегла ў школу і пачала плакаць. Яна маладзенькая дзяўчынка зусім. Учора яе муж забіраў, мы сядзелі зь ёй у школе да 8-й вечара. Нельга да такога стану даводзіць выбарніка. Яна не вінаватая. Чалавек вінаваты, калі яго злавілі за руку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назіральнік спытаў у Лукашэнкі, навошта ў Беларусі выбары«У мяне было адно пытаньне да Лукашэнкі. Я згадаў, што ў разьвітых дэмакратыях выбары — гэта інструмэнт зьмены ўлады, а якую функцыю выконваюць выбары ў Беларусі, пачынаючы з 2000 году?»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назіральніца: На 2 хвіліны выйшла ў туалет, а ў пратаколе зьявіліся 100 выбарнікаў«Мяне (у камісіі. — РС) папракаюць, што я аднойчы выйшла на 2 хвіліны. Але я ўпэўненая, што за 2-хвілінны паход 100 чалавек міма мяне не прайшло б, — абураецца Ганна. — Да таго ж людзі рэальна ідуць не наплывам. Было б дзіўна, каб нават 10 чалавек разам прыйшлі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цырк» у Савеце Рэспублікі. Хто яны, новыя беларускія «сэнатары»«Нават у часы СССР такога засільля начальнікаў у парлямэнце не было. Там партыйных сакратароў усё ж «разбаўлялі» героямі сацыялістычнай працы, даяркамі, гарнякамі ды іншымі перадавікамі вытворчасьці, знакамітымі пісьменьнікамі, народнымі артыстамі...»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьцяг перавярнуўся ноччу на запячатаным выбарчым участку ў Горадні. ФАТАФАКТНазіральнікі кампаніі «Права выбару» заўважылі незвычайную зьмену на выбарчым участку №11 Горадзенскай-Цэнтральнай акругі № 51. Дзяржаўны сьцяг «перавярнуўся» за ноч у запячатаным памяшканьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На агітацыйнай сустрэчы «жывыя чалавекі» накінуліся на галоўнага ідэоляга Гомельскай вобласьці«У нас першае месца ў сьвеце па колькасьці міліцыі, якую мы аплачваем, другое ў Эўропе па самазабойствах — гэта нам цаніць? Вы Ўкраіну тут узгадалі. Ва Ўкраіне прайшлі незалежныя, свабодныя выбары».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі прайшоў 4-гадзінны пікет у цемры — улады адключылі вулічнае асьвятленьне на ўвесь кварталНа пляцоўцы перад супэрмаркетам адключылі вулічнае асьвятленьне — як і ўва ўсім квартале. Ліхтары не гарэлі ні на ажыўленым мосьце, ні каля самой крамы. Таму арганізатары пікету не змаглі падлучыць гукаўзмацняльную апаратуру і запусьціць музыку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйшлі 13 выбарнікаў, а ў пратаколе 138», — назіральнікі абураюцца фальсыфікацыямі«Нават калі сёньня гэтую справу адкладуць на паліцу, то ня факт, што яе заўтра не завядуць, і тады давядзецца рэальна сесьці. Бо гэта ня проста нейкія спрэчкі, а хто там нейкія лічбы напісаў у пратакол. У выпадку зь фіксацыяй выбарнікаў усё вельмі лёгка даказаць. Гэта крымінальная адказнасьць».
Самыя прагляданыя відэа