Рада Эўразьвязу зацьвердзіла рашэньне аб падпісаньні зь Беларусьсю пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму. Пра гэта сьведчыць тэкст пастановы на афіцыйным сайце законаў Эўразьвязу.
Цяпер падпісаць дамову можна будзе адразу, як завершыцца падрыхтоўка яе афіцыйнага тэксту. Поўны тэкст апублікуюць адразу па заключэньні дамовы. Калі менавіта адбудзецца афіцыйнае падпісаньне, пакуль не паведамляецца.
Пагадненьне прадугледжвае:
- зьніжэньне для беларусаў цаны на шэнгенскую візу да 35 эўра;
- скарачэньне тэрміну выдачы візаў да 10 дзён.
Новыя правілы выдачы шэнгенскіх візаў для ўсіх краінаў, паводле якіх віза падаражэе да 80 эўра, пачнуць дзейнічаць з 2 лютага 2020 году. І беларускі, і эўразьвязаўскі бакі казалі, што хацелі б падпісаць спрашчэньне візавага рэжыму да гэтай даты (Менск чакаў яшчэ ў гэтую восень, Брусэль хвалявала пытаньне рэадмісіі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 пытаньняў і адказаў пра спрашчэньне візавага рэжыму з Эўразьвязам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніжэй за Намібію, Сурынам і Бахрэйн — Беларусь у Індэксе пашпартоў сьвету