Ён заклікаў вернікаў не злавацца, калі бедныя стукаюцца ў іх дзьверы, перадае «Голас Амэрыкі».
Папа Рымскі Францішак у нядзелю зладзіў у Ватыкане абед для 1500 бедных, перад якімі ён адслужыў імшу ў саборы Сьвятога Пятра з нагоды Сусьветнага дня бедных.
Каля 150 круглых сталоў былі пастаўлены ў вялізнай зале ў Ватыкане, дзе пантыфік звычайна праводзіць аўдыенцыі зь вернікамі ў зімовыя месяцы. Там ён зладзіў абед для бедных, сярод якіх былі мігранты і каля 50 валянтэраў, якія працуюць зь людзьмі ў нядолі. У іншых раёнах Рыму і ў іншых парафіях таксама былі абеды яшчэ для 1500 чалавек, якія жывуць у нястачы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вернік і гей». Беларускі каталік тлумачыць кліру, чаму ў гэтым няма супярэчнасьціРаней у нядзелю папа адслужыў спэцыяльную імшу ў саборы Сьвятога Пятра, каб прыцягнуць увагу да становішча бедных у сьвеце. Падчас службы папа Францішак сказаў, што бедныя «палягчаюць людзям доступ на нябёсы», і назваў іх «скарбам Царквы».
Папа заклікаў вернікаў не ўлавацца, калі бедныя стукаюцца ў іх дзьверы, а вітаць іх і дапамагаць ім як мага больш.
«Колькі пажылых, немаўлятаў, інвалідаў і бедных людзей лічацца бескарыснымі, — сказаў пантыфік. — Мы пасьпешліва ідзем сваім шляхам, не турбуючыся пра тое, што разрыў павялічваецца, што сквапнасьць нямногіх пагаршае галечу многіх іншых».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі раскрытыкаваў «прагнасьць новых калянізатараў» АмазонііПапа прапанаваў вернікам задацца пытаньнямі: «Ці дапамагаю я хоць аднаму чалавеку, які ня можа мне даць нічога наўзамен? Ці ёсьць у мяне, хрысьціяніна, хоць бы адзін сябар-бядняк?»
Папа, які выбраў імя Францішак, якое насіў сьвяты бедных, з самага пачатку свайго пантыфікату засяродзіў увагу на маргіналізаваных пластах насельніцтва сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уцечка дакумэнтаў у Ватыкане. Кіраўнік аховы папы падаў у адстаўку