Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі раскрытыкаваў «прагнасьць новых калянізатараў» Амазоніі


Папа Францішак
Папа Францішак

Сынод па пытаньнях Амазоніі адкрыўся ў Ватыкане ў нядзелю, 6 кастрычніка, паведамляе інфармагенцтва KNA. 280 экспэртаў абмяркуюць наступствы драпежніцкай эксплёатацыі багатага рэсурсамі рэгіёну, паведамляе DW.

Кажучы пра сёньняшняе становішча ў рэгіёне, Папа Рымскі раскрытыкаваў «прагнасьць новых калянізатараў» і адзначыў, што «пажары, учыненыя ў Амазоніі з разбуральнымі мэтамі», — гэта не «агонь, пра які ідзе гаворка ў Эвангельлі».

У рамках гэтага сынода біскупы з Паўднёвай Амэрыкі, чальцы розных манаскіх ордэнаў, прадстаўнікі карэнных народаў, а таксама шэраг экспэртаў зьбіраюцца на працягу трох тыдняў абмяркоўваць экалягічныя і сацыяльныя наступствы эксплёатацыі Амазоніі.

Чакаецца, на Сынодзе будзе ісьці гаворка, у тым ліку, аб прыняцьці традыцыяў карэнных народаў Паўднёвай Амэрыкі, а таксама аб магчымасьці дазволіць бацькам сем’яў выконваць абавязкі сьвятароў, а жанчынам займаць у царкве новыя пасады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG