У гадавіну бальшавіцкага перавароту прапануем вам некалькі фактаў пра грамадзкае жыцьцё Беларусі 100 гадоў таму, а таксама пра настроі сярод бальшавікоў і беларусаў.
Як у Менску адзначылі зрынаньне цара?
Пасьля зрынаньня цара ў Расеі і Лютаўскай рэвалюцыі ў Менску 12 сакавіка ў прайшоў Дзень беларускага значка.
Акцыя была арганізаваная беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, паўсюль у Менску прадаваліся бел-чырвона-белыя значкі, кукарды і сьцяжкі. Такія стужкі ў 1917-м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай усясьветнай вайны, каб пазнаваць сваіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рычард Пайпс: «Расея не распадзецца, не чакайце. Ваш ратунак у іншым»За каго была найстарэйшая беларуская партыя?
Найстарэйшая і найбуйнейшая ў 1917 годзе партыя ў Беларусі — Беларуская Сацыялістычная Грамада — напярэдадні бальшавіцкага перавароту падтрымлівала Часовы ўрад. Беларускія сацыялісты падтрымалі выставілі патрабаваньне аўтаноміі Беларусі.
Раскол партыі адбыўся ў 1918 годзе. Частка падтрымала БНР, а іншыя пазьней — БССР.
Чаго дамагаліся беларусы пасьля лютаўскай рэвалюцыі?
У сакавіку 1917 году ў Менску быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзначаліў Раман Скірмунт. Яго мэтай было дабіцца стварэньня аўтаноміі Беларусі ў складзе Фэдэрацыйнай Расейскай рэспублікі і арганізаваць у Беларусі разьвіцьцё беларускамоўнай культуры і асьветы.
Часовы ўрад і беларускае пытаньне
У красавіку 1917 году беларуская дэлегацыя на чале са Скірмунтам прыбыла ў Петраград на перамовы аб статусе Беларусі. БНР тады яшчэ не была абвешчаная.
Перамовы вынікаў не далі, бо Часовы ўрад Расеі стаяў на пазыцыях адзінай і непадзельнай Расеі. Беларусам заявілі, што не прызнаюць іх за асобны народ.
Гарэцкі: лепш на вайну, чым вы
Падчас Лютаўскай рэвалюцыі пісьменьніка Максіма Гарэцкага, які быў жаўнерам на фронце на Палесьсі, прызначылі ў камісію па рэквізыцыі сена ў сялян. Але будучы нацыянальны клясык адмовіўся і папрасіўся ў акопы на вайну.
Дэфіцыт бальшавікоў у Менску
Пасьля бальшавіцкага перавароту ў Петраградзе ў Менск прыбыў браніраваны цягнік ад бальшавікоў з настроенымі па-бальшавіцку войскамі.
Бальшавікі і беларускае пытаньне
У лістападзе 1917 году бальшавікі аб’явілі, што тэрыторыя Беларусі — гэта Заходняя вобласьць (камуна) у складзе Савецкай Расеі.
На што наракалі бальшавікі ў Беларусі?
Бальшавік Вільгельм Кнорын празь некалькі гадоў пасьля рэвалюцыі ўзгадваў: «25 кастрычніка 1917-га бальшавізм быў чужым для шырокіх мас у Беларусі»
Пазьней Кнорын стаў першым сакратаром ЦК Кампартыі БССР, але ў 1917 годзе быў лютым праціўнікам беларускай дзяржаўнасьці.
Дэталь пра галоўных бальшавікоў Беларусі
Што аб’ядноўвае галоўных бальшавікоў Беларусі Аляксандра Мясьнікова, Вільгельма Кнорына, Карла Ландэра ў гонар якіх названыя вуліцы беларускіх гарадоў? Усе яны нарадзіліся не ў Беларусі і ня былі беларусамі.
Цытата Мясьнікова пра Беларусь
«Некаторыя мясцовыя работнікі будзіруюць вакол пытаньня аб так званай Беларусі».
Мясьнікоў, у гонар якога названая вуліца ў цэнтры Менску, быў катэгарычным праціўнікам савецкай Беларусі. Але пад ціскам бальшавікоў пагадзіўся на ўтварэньне беларускага савецкага ўраду, які сам і ўзначаліў.
Цытата Аляксандра Чарвякова
«Перад Першай сусьветнай вайной беларускае насельніцтва ў гарадах складала 40%, у вёсках — 76%. Нягледзячы на гэта, пануючае становішча ў Беларусі займалі рускія і палякі. Усё нярускае вынішчалася, перасьледвалася»
Чарвякоў быў адным са стваральнікаў БССР. У перапынку аднаго са зьездаў партыі, дзе ад яго патрабавалі тлумачэньняў, чаму ў часе праверкі партыйных дакумэнтаў ён ня выкрыў ніводнага «ворага народа», Чарвякоў застрэліўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Менск будзе зьмецены артылерыяй»: Што адбывалася ў Менску ў кастрычніку-лістападзе 1917 году?Цытата Шаранговіча
«Нашы органы пралетарскай дыктатуры ГПУ стаяць на вернай варце, і мы ня толькі садзім тых, хто спрабуе тармазіць нашу працу і шкодзіць, але мы іх расстрэльваем»
Празь некалькі месяцаў пасьля гэтых словаў Васіль Шаранговіч быў арыштаваны і ён сам. У апошнім слове ён сказаў: «Я прачуў увесь кашмар учыненых мной здрадніцкіх, падступных злачынстваў супраць савецкага народу, супраць Савецкай краіны. Кожны такі, як я, безумоўна будзе раздушаны ўсёй магутнасьцю савецкай улады». У 1938 годзе Шаранговіча расстралялі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто дагэтуль сьвяткуе гадавіну бальшавіцкай рэвалюцыі?