2 лістапада партал Tut.by і дзяржаўны тэлеканал АНТ апублікавалі інтэрвію з Анастасіяй Вашукевіч, больш вядомай як Насьця Рыбка. Акрамя іншага, яна расказала журналістам, што мае намер асабіста падзякаваць кіраўніку Беларусі за дапамогу ў яе вызваленьні з-пад варты.
«Мяне выпусьцілі праз [умяшаньне] Беларусі, — сказала Вашукевіч у размове з Tut.by. — Я яшчэ падзякую (Лукашэнку. — РС). Спэцыяльна запісалася на аўдыенцыю празь месяц. Там досыць строгая чарга».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Насьця Рыбка: «Мне настойліва раілі ня езьдзіць у Беларусь»Свабода зьвярнулася па камэнтар да прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Натальлі Эйсмант. Паводле яе, пра асабістую сустрэчу Вашукевіч і кіраўніка краіны гаворкі не ідзе, аднак яна можа адбыцца, гэтаксама як і сустрэча зь любым іншым грамадзянінам краіны.
«Пакуль у плянах такой сустрэчы няма, — напісала Свабодзе Эйсмант. — Але калі будзе адпаведны зварот — будзем разглядаць. Нароўні з усімі іншымі падобнымі просьбамі аб арганізацыі сустрэчы. Ніякай антыпатыі ў прэзыдэнта да грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч няма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці зьвязаная справа Рыбкі са службай пратаколу Лукашэнкі***
17 студзеня 2019 году Вашукевіч разам яшчэ зь дзьвюма асобамі арыштавалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева ў межах расьсьледаваньня справы аб уцягваньні ў прастытуцыю. 22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў заняцца вызваленьнем Насьці Рыбкі — і ў той жа дзень грамадзянка Беларусі была вызваленая з-пад варты. Шэраг СМІ пры гэтым паведамілі, што вызваленьне стала магчымым дзякуючы асабістаму ўмяшаньню Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Насьця Рыбка адмовілася адказваць на пытаньні CNN пра Алега ДзерыпаскуХто такая Насьця Рыбка і чаму мы пра гэта пішам?
28-гадовая грамадзянка Беларусі Насьця Рыбка (Вашукевіч) стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.
Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Вашукевіч. Пазьней пра тое, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі, яна расказала ў сваёй кнізе і ў сацыяльных сетках.
«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі
У канцы лютага 2018 году Вашукевіч і яшчэ 7 чалавек затрымалі ў Патаі. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю.
17 студзеня чатырох дэпартаваных затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Гэта грамадзяне Беларусі Анастасія Вашукевіч, Андрэй Жэшка, ураджэнец Беларусі Аляксандр Кірылаў (галоўны арганізатар сэкс-трэнінгаў) і грамадзянка Расеі Марыя Жарко. Паводле жонкі Кірылава Крысьціны, затрыманым інкрымінуюць уцягваньне ў заняткі прастытуцыяй (ч. 2 арт. 240 КК РФ).
Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы Навальнага
22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў «тэрмінова заняцца» вызваленьнем Вашукевіч, пасьля яе і Кірылава вызвалілі пад падпіску аб яўцы.