Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Інтэрнэце перабольшваюць мае магчымасьці». Лукашэнка патлумачыў, як карыстаецца прыгажунямі са службы пратаколу


Аляксандар Лукашэнка на спаборніцтвах Кубку фэдэрацыі ў Менску
Аляксандар Лукашэнка на спаборніцтвах Кубку фэдэрацыі ў Менску

18 кастрычніка падчас наведваньня Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Аляксандар Лукашэнка расказаў, што «эфэктная служба пратаколу зьмяняе эфэктыўнасьць перамоваў». Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканалу АНТ.

Адказваючы на пытаньне пра нетыповыя мэтады кіраваньня, Лукашэнка прывёў прыклад, калі хараство дзяўчат са службы пратаколу паўплывала на хаду афіцыйнага мерапрыемства зь яго ўдзелам.

«І цішыня нейкая ў залі, а ўсе шумелі-крычалі, там пад дзьве сотні чалавек было, а можа, і больш. І СМІ... І цішыня. Я думаю: „Божа, што гэта такое?“ Тут з гэтым ордэнам заняўся. Не, ордэн яны насілі і зь нейкімі дакумэнтамі... І цішыня... Я падымаю галаву — ідуць мае прыгажуні, адна беленькая, другая чорненькая. І ўсе забыліся пра дакумэнты! Усе забыліся пра ўсё, рот раскрылі і глядзяць на іх. І я зразумеў: сапраўды зброя. Ня тое, каб я гэтым карыстаюся, але калі ёсьць што людзям паказаць ад Беларусі, ну дык і паказвай», — распавёў Лукашэнка.

Лукашэнка зьбірае ўраджай зь дзяўчынамі са службы пратаколу
Лукашэнка зьбірае ўраджай зь дзяўчынамі са службы пратаколу

Лукашэнка адзначыў, што такі падыход «яму дорага абыходзіцца». Паводле яго слоў, «потым пачынаюць пісаць у інтэрнэце, відавочна перабольшваючы мае магчымасьці».

У службу пратаколу прэзыдэнта Беларусі ўваходзяць дзяўчыны мадэльнай зьнешнасьці. Яны суправаджаюць Аляксандра Лукашэнку на розных мерапрыемствах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG