Амаль цэнтнэр мяса і чвэрць тоны малака. Колькі і чаго беларус зьядае за год

Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў агляд да Ўсясьветнага дня харчаваньня, які адзначаюць 16 кастрычніка. Паглядзелі, колькі і чаго ядуць беларусы.

Болей мяса, меней бульбы

У 2018 годзе ў параўнаньні з 2010-м беларусы сталі больш есьці мяса, садавіны і гародніны, а меней — бульбы і яек. Малочных жа прадуктаў спажылі столькі сама:

🔺 садавіна і ягады +27 кг
🔺 мяса +10 кг
🔺 гародніна +1 кг
= малочныя прадукты
🔻 бульба −13 кг
🔻
яйкі −33 шт.

У 2018 годзе ў сярэднім кожны жыхар Беларусі зьеў:

  • 247 кг малака і малочных прадуктаў
  • 170 кг бульбы і бульбапрадуктаў
  • 150 кг гародніны, бахчавых 🍈 🍉 і прадуктаў іх перапрацоўкі
  • 94 кг мяса і мясапрадуктаў
  • 92 кг садавіны, ягад і прадуктаў іх перапрацоўкі
  • 259 яек

Сёлета за восем месяцаў беларусы патрацілі на ежу 15 мільярдаў рублёў. Гэта 51,4% усяго розьнічнага таваразвароту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лічба дня. За адзін паход у краму беларус траціць 13,8 рубля

Дзясятая частка бульбы ў крамах — імпартная

Сёлета ў 78,3% выпадкаў у Беларусі аддавалі перавагу айчынным прадуктам, а попыт на некаторыя зь іх беларускія вытворцы задавальняюць практычна цалкам, а менавіта:

  • 100% на яйкі 🍳
  • 99,9%​ на мяса і мясныя прадукты і сьметанковае масла,
  • 94,5%​ на цукар,
  • 93,7%​ на сыры,
  • 90,2%​ на муку,
  • 89,8% на бульбу 😮

Сярод замежных прадуктаў у першым паўгодзьдзі 2019 году больш прадалі ​

  • садавіны — 93,2% ад розьнічнага таваразвароту,
  • алею — 87,7%,
  • рыбы — 82,3%
  • грэчкі — 70,3%.

Усяго ў Беларусі 17 тысяч прадуктовых крамаў (29% ад агульнай колькасьці крамаў), 18 — на кожныя 10 тысяч чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя вярнулася: 0,5% за верасень. А бульба патаньнела

Беларускае ядуць у 75 краінах

На аднаго жыхара Беларусі ў 2018 годзе выраблялі мяса ўдвая больш, чым у Расеі і Казахстане.

Па вытворчасьці малака Беларусь апярэджвае Казахстан у 2,5 разу, Украіну, Армэнію і Расею ў 3,2 — 3,7 разу.

У СНД Беларусь лідзіруе па вытворчасьці на душу насельніцтва

  • малака — 775 кг,
  • ​бульбы — 618 кг,
  • мяса — 129 кг 🍖

Беларуская ежа трапляе на паліцы крамаў у 75 краінах сьвету. У 2018 годзе харчовыя прадукты склалі 12,9% ад агульнага аб’ёму экспарту беларускіх тавараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зайздросьцяць, думаю, людзі». Як чыноўнік на пэнсіі стварыў фэрму і прадае «малочку» на 1000 рублёў у дзень