Францыя заявіла, што спыніла продаж зброі ў Турцыю з прычыны яе ваеннай апэрацыі на поўначы Сырыі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрства замежных спраў і міністэрства абароны Францыі, паведамляе Reuters.
«У чаканьні заканчэньня гэтага наступу Францыя вырашыла прыпыніць усе пляны па экспарце ў Турэччыну зброі, якая можа выкарыстоўвацца ў наступе», — гаворыцца ў заяве.
Рашэньне набывае моц адразу пасьля апублікаваньня. Акрамя гэтага, у заяве сказана, што міністры замежных спраў Эўразьвязу будуць ўзгадняць сваю пазыцыю па гэтым пытаньні 14 кастрычніка на сустрэчы ў Люксэмбургу.
Напярэдадні ўрад Нямеччыны паведаміў, што прыпыняе пастаўкі ўзбраеньня Турэччыне на фоне ваеннай апэрацыі Анкары на поўначы Сырыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэры ЭЗ абмяркуюць санкцыі супраць Турэччыны ў сувязі з апэрацыяй ў Сырыі9 кастрычніка Турэччына пачала ваенную апэрацыю «Крыніца міру» ў паўночнай Сырыі. Паводле турэцкіх уладаў, яе мэтай зьяўляецца барацьба з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» і з узброенымі фармаваньнямі курдаў у рэгіёне. Гэта трэцяе падобнае ўварваньне Турэччыны з 2016 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Турэччына напала на сырыйскіх курдаў і што там адбываецца. 10 важных фактаўТурэччына мае дзьве асноўныя мэты на паўночным усходзе Сырыі:
- выгнаць курдзкія фармаваньні, якія яны лічаць часткай забароненай Анкарой Курдзкай рабочай партыі;
- стварыць у паўночных рэгіёнах Сырыі ўздоўж сваёй мяжы так званую зону бясьпекі, вычышчаную ад сіл самаабароны сырыйскіх курдаў і баявікоў тэрарыстычных груповак, і расьсяліць там да двух мільёнаў сырыйскіх уцекачоў, якія цяпер знаходзяцца ў Турэччыне.
Курды — найбуйнейшая этнічная меншасьць у Сырыі, іх прыблізна 9% ад насельніцтва краіны. Пасьля пачатку грамадзянскай вайны ў Сырыі курды здолелі стварыць самакіраваньне на тэрыторыях, дзе яны кампактна пражываюць. У 2016 годзе курды, якія кантралявалі паўночную частку Сырыі, абвясьцілі аб стварэньні фэдэратыўнага рэгіёну «Роджава — Паўночная Сырыя». Але яны настойваюць на тым, што мэтай зьяўляецца аўтаномія, а не незалежнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі выказалася пра атаку Турэччыны на поўнач СырыіАтрады курдаў у Сырыі — гэта саюзьнікі ЗША ў апэрацыі супраць «Ісламскай дзяржавы». ЗША некалькі гадоў дапамагалі іхным падразьдзяленьням тэхнікай і інструктарамі. У ноч на 7 кастрычніка Белы дом афіцыйна абвясьціў, што ЗША выведуць свае войскі з рэгіёнаў на поўначы Сырыі, у асноўным населеных курдамі. Калі ЗША выведуць усе свае войскі з паўночна-ўсходняй Сырыі, урад Дамаску пры падтрымцы Расеі можа паспрабаваць вярнуць кантроль над большай часткай рэгіёну, не захопленага Турэччынай.
Поўны сыход войскаў ЗША створыць для гэтага раёну рызыку далейшага наступу Турэччыны, адраджэньня «Ісламскай дзяржавы» або пасьпяховага наступу ўрадавых сіл Сырыі, якія падтрымлівае Іран і Расея.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Турэччыне назвалі колькасьць забітых падчас апэрацыі на поўначы СырыіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША прапанавалі санкцыі супраць Турэччыны за Курдыстан