Колькі людзей расстралялі ў Беларусі за 25 гадоў. Інфаграфіка

За 25 гадоў было толькі 2 гады, калі сьмяротны прысуд у Беларусі не выконваўся. Да Дня супраць сьмяротнага пакараньня Свабода сабрала ўсе прысуды ў адной інфаграфіцы.

10 кастрычніка — Усясьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Упершыню яго абвясьцілі ў 2003 годзе з ініцыятывы Ўсясьветнай кааліцыі па забароне сьмяротнага пакараньня. Беларусь — апошняя краіна Эўропы, дзе выносяцца і выконваюцца сьмяротныя прысуды.

Увесь тыдзень у Беларусі праходзяць імпрэзы, якія заклікаюць да адмены сьмяротнага пакараньня. Сёлета ў Беларусі вынесьлі 4 сьмяротныя прысуды. Два зь іх ужо выкананыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада Эўропы заклікала Беларусь перафарматаваць парлямэнцкую групу па сьмяротным пакараньні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шмат людзей, якія ўдзельнічалі ў рэфэрэндуме пра сьмяротнае пакараньне, ўжо памерлі», — прадстаўніца Рады Эўропы ў Менску