Беларусі і Ўкраіне «не дазволяць моцна сябраваць», сказаў сёньня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім ва ўкраінскім Жытоміры.
«Ніхто ніколі не дазволіць нам вельмі моцна сябраваць, бо, на жаль, сьвет дзейнічае паводле прынцыпу „падзяляй і ўладар“», — сказаў сёньня Лукашэнка.
Ён дадаў, што журналісты, якія гэта пачуюць, падумаюць, што «мы нібыта супраць Расеі і Кітаю нацэленыя».
— А вы не саромейцеся гэтага, — адказаў на гэта Зяленскі. Пасьля аплядысмэнтаў ён дадаў: — Гэта жарт, Аляксандар Рыгоравіч.
— Я вас за язык не цягнуў. Я не саромеюся, — сказаў Лукашэнка.
Потым прэзыдэнт Беларусі дадаў, што «мы добрыя людзі, мы нармальныя людзі, мы ня хочам супраць кагосьці сябраваць, мы ня хочам супраць кагосьці ваяваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі сказаў Лукашэнку, чаму беларусы бліжэйшыя да ўкраінцаў, чым да расейцаў