За час ягонай дзейнасьці зьнішчылі 2500 помнікаў Леніну і перайменавалі тысячы паселішчаў і вуліц.
Кабінэт міністраў Украіны звольніў Уладзімера Вятровіча з пасады кіраўніка Ўкраінскага інстытуту нацыянальнай памяці — дзяржаўнага органа, які займаўся працэсам дэкамунізацыі і папулярызацыі нацыянальна-вызваленчай гісторыі.
Як паведамілі Свабодзе ў кабінэце міністраў, Уладзімер Вятровіч звольнены «па згодзе бакоў». У часе парлямэнцкай кампаніі ён балятаваўся ў кандыдаты ў дэпутаты паводле сьпісу партыі Пятра Парашэнкі «Эўрапейская салідарнасьць».
«Упэўнены, што дзейнасьць інстытуту мае працягвацца, і ўсе распачатыя інстытуцыйныя праекты рэалізавацца. Маюць быць створаныя Музэй рэвалюцыі годнасьці і Архіў нацыянальнай памяці. Мяне прэм’ер-міністар запэўніў, што, нягледзячы на зьмену кіраўніка, інстытут захавае статус органа ўлады і палітычнага інструмэнту нацыянальнай памяці, і будуць падоўжаныя фармат і кірункі працы», — сказаў Уладзімер Вятровіч, камэнтуючы сваё звальненьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь, якая не разьлічылася з таталітарным мінулым, прасьцей паглынуць»Цяпер ён плянуе больш актыўна займацца навукай, і найперш працягваць дасьледаваньні вызвольнай барацьбы ўкраінскага народу.
За час ягонай дзейнасьці на пасадзе кіраўніка Ўкраінскага інстытуту памяці, у краіне завяршылі працэс дэкамунізацыі, перайшоўшы на новы этап — дэкалянізацыі, патрэбнай для пазбаўленьня ад уплыву расейскай імпэрскай мінуўшчыны на ўкраінскую сучаснасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто зь беларусаў мог сябраваць з Мазэпам, Пятлюрам і Бандэрам? Незвычайная выстава ў КіевеЗа 4 гады пасьля ўхваленьня законаў аб дэкамунізацыі, які ініцыяваў Уладзімер Вятровіч, ва Ўкраіне перайменавалі 987 населеных пунктаў, 25 раёнаў, больш як 52 тысячы вуліц, а таксама дэмантавалі каля 2500 помнікаў і памятных знакаў, якія зьмяшчалі прапаганду таталітарнага рэжыму.
З пачатку 2019 году пачалася новая хваля рэабілітацыі рэпрэсаваных у савецкія часы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне зноў рэабілітуюць рэпрэсаваных у СССР. Першым стаў ваяр УПА«Мы зрабілі шмат. Як сказаў першы з рэабілітаваных паводле новага закону шматгадовы палітвязень Іван Мірон, «Украіна становіцца Украінай», — заявіў Уладзімер Вятровіч. Украінскі інстытут нацыянальнай памяці таксама падтрымаў ініцыятыву аб правядзеньні ва Ўкраіне перасоўнай дакумэнтальна-мастацкай выставы «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выстава «Праўда пра Курапаты» пачала падарожжа па Ўкраіне. Сёньня — у ЧарнігавеУкраінскі інстытут нацыянальнай памяці быў створаны ў лістападзе 2014 году як цэнтральны орган выканаўчай улады для рэалізацыі дзяржаўнай палітыку ў сфэры аднаўленьня і захаваньня нацыянальнай памяці ўкраінскага народа. Дзейнасьць гэтай структуры кантралюе і каардынуе Кабінэт Міністраў Украіны.