Лідэр БНФ і адкрывальнік праўды пра Курапаты Зянон Пазьняк выказаўся наконт 80-годзьдзя аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе.
«Сярод чужых войнаў, зьдзерства ворагаў, падзелу Беларусі і акупацыяў дзень 17 верасьня 1939 года стаў выпадкам, калі гісторыя на імгненьне павярнулася да нас тварам», — піша ў сваім звароце Пазьняк.
— Гэтая падзея ад нас не залежала, але рэальна яна абʼяднала нацыю і ўратавала адзінства краіны, хоць, як і ўсё дагэтуль, каштавала нам вялікай ахвярнай крыві і тысячаў ахвярных жыцьцяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафэсар Смалянчук: 1939 год — драма беларусаў і палякаў, але іншых шанцаў аб’яднацца ў Беларусі не былоПалітык назваў самай чорнай падзеяй у гісторыі Беларусі ХХ стагодзьдзя Рыскі падзел 1921 года, калі «аслабленая краіна была ліквідавана, падзелена і нацыю мэтанакіравана нішчылі з абодвух бакоў».
— Калі б не вайна — пэрспэктывы нацыянальна выжыць і аднавіць дзяржаўную незалежнасьць у беларусаў ужо амаль не было б. З гледзішча гістарычнага адзінства краіны акт савецкай акупацыі абʼектыўна стаўся чыньнікам абʼяднаньня Беларусі і фактам аднаўленьня гістарычнай справядлівасьці, зьнішчанай у 1921 годзе.
Паводле Пазьняка, абʼяднаньне пад савецкай акупацыяй каштавала беларускаму народу пакутаў і страт, бо, як і падзел, сталася вынікам чужой вайны, але яно дало беларусам усьведамленьне адзінства, намінальна захавала краіну, тым самым адчыніла надзею дзяржаўнай незалежнасьці і адраджэньня.
— Такая ёсьць наша беларуская гісторыя, — завяршыў свой зварот Зянон Пазьняк.
17 верасьня 1939 года Чырвоная армія ўвайшла ў Польшчу, каб далучыць Заходнюю Беларусь да БССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як зьмянялася плошча беларускай дзяржавы за апошнія 100 год. ІНФАГРАФІКА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад прамовы Гітлера да перадачы Вільні Літве. Пра што пісала ў 1939-м беларускамоўная «Віленская праўда» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зямлі было гектараў дваццаць». Як у сямʼі з-пад Горадні бальшавікі забралі гаспадарку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ганаруся дзедам, які 17 верасьня вызваляў Беларусь ад палякаў», — пісьменьнік Адам Глёбус