У структуры Інстытуту псыхалёгіі пэдагагічнага ўнівэрсытэту ўтвораны Рэспубліканскі цэнтар псыхалягічнай дапамогі, піша БелТА. Установа разьмясьцілася ў інтэрнаце БДПУ на вуліцы Чурленіса, 3.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Закінуўся транквілізатарамі і не хвалююся». Інтэрвію з хлопцам, хворым на шызафрэнію. ВІДЭАУ цэнтры будуць працаваць выкладчыкі і навукоўцы Інстытуту псыхалёгіі БДПУ. Яны будуць надаваць псыхалягічную дапамогу навучэнцам і студэнтам, бацькам і пэдагагічным работнікам, якія трапілі ў крызісныя сытуацыі. Зьвярнуцца да псыхолягаў можна будзе як непасрэдна наведаўшы цэнтар, так і па тэлефоне або онлайн.
Таксама ў цэнтры абяцаюць праводзіць навучальныя сэмінары, распрацоўваць для пэдагогаў і псыхолягаў мэтадычныя дапаможнікі і практыкумы.
У найбліжэйшай пэрспэктыве ў Беларусі таксама абяцаюць стварыць рэгіянальную сетку крызісных псыхолягаў. Анансаванае стварэньне сыстэмы інтэрнэт-кансультаваньня, маніторынгу закрытых установаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менская журналістка тыдзень правяла ў псыхіятрычнай клініцыРэктар БДПУ адзначыў у камэнтары «СБ. Беларусь сегодня», што на базе ўнівэрсытэту і раней зьбіраліся спэцыялісты ў крызісных сытуацыях — як то пасьля трагедыі на Нямізе ці выбуху ў менскім мэтро. Але тады гэта не было ў форме арганізацыі, цяпер жа на базе цэнтру ствараюць сыстэму экстранай дапамогі і сыстэму кансультаваньня школьных псыхолягаў.
Пакуль жа для беларусаў дзейнічае шэраг «тэлефонаў даверу», у тым ліку асобны ў кожнай вобласьці і кругласуткавы для непаўнагадовых — 8 801 100-16-11.