Карпарацыя Google і відэасэрвіс YouTube, які ёй належыць, заплацяць 170 мільёнаў даляраў штрафу за парушэньне закону аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце. Пра гэта паведаміла Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC).
FTC і пракуратура Нью-Ёрка сьцьвярджаюць, што YouTube зьбіраў інфармацыю аб непаўнагадовых без дазволу дарослых і выкарыстоўваў яе для паказу таргетаванай рэклямы. Паводле амэрыканскага заканадаўства, інтэрнэт-кампаніі павінны атрымліваць згоду бацькоў на збор і апрацоўку дадзеных карыстальнікаў маладзейшых за 13 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня GoogleГэта найбуйнейшы штраф, які камісія спагнала па законе аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце, які быў прыняты ў 1998 годзе.
Для Google гэты штраф стаў самым вялікім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 малавядомых хітрыкаў пошуку ў Google, дзякуючы якім вы захаваеце свае нэрвы