Дзяржсакратар Савету бясьпекі Беларусі заявіў, што дачыненьні з NATO ня шкодзяць супрацы з Расеяй

Станіслаў Зась, здымак 1 ліпеня

Дачыненьні Беларусі з NATO, у тым ліку з краінамі-суседзямі, ня шкодзяць супрацы з Расеяй. Пра гэта сказаў 4 верасьня дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась, перадае БелТА.

Што сказаў Зась?

«Нельга сказаць, што мы, дапусьцім, сабраліся ў Варшаве і там размаўлялі супраць кагосьці ці інтрыгі там плялі. Ні ў якім разе», — сказаў Зась.

  1. Паводле яго, партнэры ведаюць, што Расея — стратэгічны саюзьнік і партнэр Беларусі, якая разьвівае кантакты і з заходнімі суседзямі, і з Усходам.
  2. На наступным тыдні ў Беларусь прыедзе сакратар Савету бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў.
  3. У канцы жніўня з ініцыятывы замежных партнэраў адбылася сустрэча ў Варшаве. Прадстаўнікі Беларусі сустрэліся з калегамі з Украіны, Польшчы і ЗША для абмеркаваньня пытаньняў бясьпекі і нераспаўсюджваньня ядзерных матэрыялаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ход Засем. Што сакратар Савету бясьпекі Беларусі рабіў у Варшаве

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэці раз за тыдзень афіцыйны Менск папрасіў «ня строіць кансьпіралягічных тэорыяў»