На ўроку для старшаклясьнікаў 2 верасьня у менскай школе № 93 Аляксандар Лукашэнка расказаў, як вучыўся на эканамічным факультэце.
«Шмат там хламу было, я ўжо цяпер як прэзыдэнт гэта прыбіраю ў ВНУ, шмат непатрэбнага, — перадае ягоныя словы «СБ. Беларусь сегодня». — Напрыклад, вышэйшая матэматыка. Трэба разумець, што гэта такое, але так глыбока даваць яе...
Колькі я потым ні працаваў у сельскай гаспадарцы, у прамысловасьці, мне яна ў такім абʼёме не патрэбна была. Але мы ж усё роўна ўбіваем чалавеку ў галаву гэтую вышэйшую матэматыку. Калі ты матэматык, фізык і іншае — гэта трэба. Таму я настойваю: ня трэба шпігаваць дзяцей у школе 11 гадоў усім. Трэба даць базу, каб ён мог вызначыцца, чым займацца далей.
Але найлепшая прафэсія — гэта настаўнік. Або кіраўнік нейкага прадпрыемства. Калі б я ня быў настаўнікам, не атрымаў пэдагагічнай адукацыі, я ня быў бы прэзыдэнтам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як гісторык кажу». Лукашэнка назваў ленінградцаў «народам», які быў «пад акупацыяй»Гэтак ён адказаў на пытаньне, якія прафэсіі лічыць найлепшымі. Ён выказаў перакананасьць у тым, што «любыя прафэсіі будуць запатрабаваныя ў будучыні», і расказаў пра асаблівае захапленьне працай сельскіх мэханізатараў.
Аляксандар Лукашэнка ў 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту па спэцыяльнасьці «настаўнік гісторыі», у 1985-м — Сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках, дзе завочна атрымаў спэцыяльнасьць «эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў старшаклясьнікам, што не абавязкова ісьці ў ІТ