Недзяржаўная арганізацыя «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» у партнэрстве з грамадзкай кампаніяй «Будзьма беларусамі» выдала да Дня ведаў анімацыйны фільм «Ад Скарыны пачатак… Пяць стагодзьдзяў нашай кнігі».
За тры хвіліны відэа расказвае гісторыю беларускага кнігадруку: пра першую друкаваную кнігу Францішка Скарыны і статуты Вялікага Княства Літоўскага, пра падпольныя выданьні Кастуся Каліноўскага і «нашаніўскія» часы — пра ўсё аж да да Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры, што атрымала Сьвятлана Алексіевіч.
На думку стваральнікаў мультфільма, беларуская кніга яднала нацыю і рухала яе наперад, а дзякуючы распаўсюднікам друкаванага слова паўстаў масавы беларускі рух, вынікам якога стала абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Мультфільм агучыў актор Купалаўскага тэатру Аляксандар Малчанаў. Стужку зрэжысэравала і спрадусавала крэатыўная агенцыя «Малако».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прэзэнтавалі «Нечаканага Скарыну»