Беларусы зьбіраюць подпісы за «ратаваньне» палацу ў Нароўлі, які раней прасіў ва ўладаў пісьменьнік Горват

Палац Горватаў, Нароўля, 2012 год. Фота: Denis Serakov via Wikimedia, CC BY-SA 3.0

Зварот на Petitions.by аб неабходнасьці дагляду палацава-паркавага ансамблю Горватаў у Нароўлі быў апублікаваны ўвечары 28 жніўня. Ён ужо сабраў каля 640 подпісаў.

Аўтар пэтыцыі занепакоены станам палацу. Сьцьвярджаецца, што «ў выніку бязьдзеяньня і адсутнасьці дбайнага гаспадара» ў палацы першай паловы XIX стагодзьдзя нядаўна абваліўся дах, разбурыліся перакрыцьці між паверхамі і пачалі разбурацца муры.

Раённую ўладу просяць або неадкладна прывесьці помнік архітэктуры (прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю нацыянальнага значэньня) у належны стан, або выставіць будынак на аўкцыён.

Раней зацікаўленасьць у палацы выказваў пісьменьнік Андрусь Горват («Радзіва Прудок», «Прэм’ера»), але выканкам не пагадзіўся проста перадаць яму комплекс. Летась пісьменьнік казаў пра куплю палацу як пра «самы вар’яцкі ўчынак, які наперадзе».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мсьціславе зноў абвалілася сьцяна касьцёла XVII стагодзьдзя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шчорсы. За сто кілямэтраў ад Менску гінуць унікальны палац і парк, які памятае Адама Міцкевіча
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палац Валовічаў развальваецца пад аховай дзяржавы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ружанах занепадае сынагога ХVIII стагодзьдзя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэстаўрацыі «беларускага Вэрсаля» перашкаджае недахоп сродкаў (+ТОП цікавостак)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 50 тысяч даляраў на ўратаваньне Княскай вежы ў Крэве. На вежу Гедыміна ў Вільні — 3 мільёны эўра
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замак, які прастаяў трыста гадоў, а разбурыўся за дзесяць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закінуты маёнтак Алешаў на Палесьсі разбураецца ў чаканьні рэстаўрацыі