Прымаючы даклад міністра адукацыі, Аляксандар Лукашэнка расказаў, што думае пра школьную форму, беларускую адукацыю і ЦТ, паведамляе БелТА.
«Самае галоўнае маё патрабаваньне ў гэтыя дні — дзеці павінны быць аднолькавымі: яны павінны быць добра адзетыя, — заявіў Лукашэнка. — Я не кажу, што аднолькава адзетыя, але добра адзетыя. Хто таньней, хто багацей. Мы багатых не прымусім адзяваць сваіх дзяцей прасьцей. Калі яны хочуць адзець неяк лепей (можа, у іх касьцюмы будуць зь нейкіх імпартных тканінаў або кашулі нейкія іншыя і гальштукі) — гэта іхнае права».
Ён дадаў, што «традыцыйна» зьвяртае ўвагу на школьную адукацыю, і двойчы падкрэсьліў, што кажа гэта, каб «нашыя так званыя сьвядомыя» (гэтак ён называе апазыцыю. — РС) не палічылі, што такія заявы ён робіць у межах перадвыбарчай кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «23% вытворчасьці — адзеньне для школьнікаў». Як лёгкая прамысловасьць зарабляе на школеМожа быць перагляд сыстэмы паступленьня ў ВНУ
Таксама Лукашэнка адзначыў, што «бачыць і чуе», калі яго інфармуюць пра крытыку цэнтралізаванага тэставаньня і пра тое, што «ў нас ня ўсё ў парадку з паступленьнем у ВНУ». Але выказаў упэўненасьць, што ад зьмены мэтодыкі падліку балаў на ЦТ нічога прынцыповага не зьмянілася («паводле якіх шкалаў ні лічы, яны ўсё адно паступяць»), і дадаў, што «пачынае задумвацца» пра ўдасканаленьне сыстэмы паступленьня ў ВНУ.
«Больш за ўсё мяне хвалюе тое, што абітурыент, які марыць заўтра стаць студэнтам, не здае экзамэны вочы ў вочы з экзамэнатарам, з выкладчыкам ВНУ або іншых навучальных установаў», — заявіў Лукашэнка, спаслаўшыся на размовы з «многімі бацькамі» і «вучнямі ў маёй вялікай сям’і».
Ён даручыў да канца году, у лістападзе-сьнежні, правесьці вялікую нараду на тэму адукацыі з удзелам «ня толькі прадстаўнікоў Мінадукацыі, але і пэдагагічнай грамадзкасьці, экспэртаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мы здалі ЦТ, паставіўшы крыжыкі ў адзін радок. Ці паступім?«Калечым дзяцей» хатнімі заданьнямі
Лукашэнка нагадаў, што раней казаў, каб дзеці атрымлівалі веды на ўроках, а ў хатніх заданьнях толькі «дашліфоўвалі» іх. Ён адзначыў, што вучням даюць заданьні ў розных прадметах, «ад матэматыкі да гуманітарных», а «няма дзяцей, якія аднолькава ўва ўсіх гэтых навуках разьбіраюцца».
«На гэта таксама трэба звяртаць увагу і не перагружаць дзяцей, асабліва дома, — заявіў Лукашэнка. — Ня трэба, каб яны 5-6 гадзінаў адпрацавалі ў школе і яшчэ столькі ж дома. Гэта ненармальна. Мы калечым дзяцей».
Настаўнікам — не стагнаць
Таксама Лукашэнка нагадаў Карпенку: яны «дамаўляліся, што настаўнік мае атрымліваць як мінімум сярэдні заробак».
Паводле Лукашэнкі, настаўнікі часам скардзяцца, што іх прымушаюць запаўняць паперы і займацца іншымі справамі, не зьвязанымі наўпрост з урокамі. Ён заявіў, што ставіцца да такога «дваяка»: сказаў, што, з аднаго боку, у настаўнікаў трэба «прыбраць усё лішняе, усялякія справаздачы і самасправаздачы».
«Але настаўнік не павінен забываць, што яго пакліканьне такое, што яго месца працы ня толькі ў школе, — працягнуў Лукашэнка. — Ён наагул цэнтральная фігура ў нашым грамадзтве. Гэта чалавек, які валодае ведамі. І ён разам зь лекарам, асабліва ў малых, сярэдніх гарадах, вёсках, аграгарадках, — галоўная зорка і сьвяціла. Яны павінны несьці веды людзям, яны выхоўваюць людзей, таму стагнаць у тым пляне, што „ах, нам цяжка“, ня трэба».
Лукашэнка дадаў, што дзяржава і ён асабіста «без настаўнікаў нішто», бо, акрамя іх, «няма на каго абаперціся ў гэты рыначны час».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мы дажыліся, каб на школьныя сшыткі браць банкаўскі крэдыт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белы колер павінен быць вось такім. А гэты чырвоны нават не чырвоны». Лукашэнка раскрытыкаваў форму беларускіх спартоўцаў