РБК: Масква і Кіеў дамовіліся пра абмен палоннымі па формуле «33 на 33»

Зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў

Улады Расеі і Ўкраіны папярэдне дамовіліся аб абмене 33 расейцаў на 33 украінцаў, паведамляе агенцтва РБК са спасылкай на свае крыніцы.

Ці ёсьць ў сьпісе зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў, суразмоўцы РБК сказаць пакуль не могуць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымская зона. Катаваньні і забарона на прафэсію — што адбываецца з валянтэрамі і журналістамі

Раней у чацьвер расейскі адвакат Валянцін Рыбін паведаміў ТАСС, што трое грамадзян Расеі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны, праходзяць працэдуру афармленьня абмену. Напярэдадні, са словаў адваката, стала вядома, што ў расейскую турму «Лефортава» этапаваныя восем грамадзян Украіны, якіх, як мяркуецца, рыхтуюць да абмену.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трох асуджаных ва Ўкраіне расейцаў рыхтуюць да абмену
  • Украіна лічыць, што ў Расеі незаконна ўтрымліваюцца каля 150 грамадзян краіны — столькі чалавек было ў сьпісе на абмену грамадзянамі, складзеным у ліпені ўпаўнаважанымі па правах чалавека з боку дзьвюх краінаў.
  • Самыя вядомыя зьняволеныя ў дакумэнце — абвінавачаны ў тэрарызме рэжысэр Алег Сянцоў, абвінавачаныя ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях на баку чачэнскіх сэпаратыстаў Мікалай Карпюк і Станіслаў Клых, і 24 члены экіпажаў захопленых расейскімі памежнікамі вайсковых карабелаў. Склад расейскага сьпісу на абмен не раскрываецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве, Менску, Лёндане, Нью-Ёрку і іншых гарадах праходзяць акцыі салідарнасьці з Алегам Сянцовым