Празь некаторы час прэм’ер-міністры Расеі і Беларусі «фіналізуюць» дамоўленасьці, якіх дасягнулі кіраўнікі дзяржаваў на ліпеньскай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу, сказаў ТАСС міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Максім Арэшкін.
Калі менавіта гэта будзе, дакладна не вядома, але як «крайні тэрмін» Максім Арэшкін кажа: «цягам месяца, каб пасьпець правесьці працу да сьнежня».
«Зараз усе прынцыповыя рознагалосьсі практычна зьнятыя, — таксама заявіў ён. — Усе дамоўленасьці дасягнутыя, зараз мае быць вельмі вялікая праца».
Гэтая праца, растлумачыў ён, зьвязаная з «гарманізацыяй» заканадаўстваў краінаў.
Зрэшты, бачаньне пасьпяховасьці перамоваў у Арэшкіна і ў беларускіх уладаў часам не супадае. Так, сёлета ў чэрвені ён казаў, што «паглыбленьне інтэграцыі» ўзгодненае «на 90%», а ў ліпені ягоны беларускі калега Дзьмітры Круты заяўляў, што «на 80%».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінус 10% інтэграцыі за месяц? Дзьве цытатыПра значныя вынікі той сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу не паведамлялася.
Сам Лукашэнка пасьля сустрэчы казаў шмат пра што, але не пра канкрэтныя дамоўленасьці. Хіба сказаў, што прапанаваў Пуціну «зьняць усе праблемныя пытаньні ў адносінах Беларусі і Расеі» да 20-годзьдзя саюзнай дамовы — да сьнежня 2019 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Расеі заявіў, што адзіная валюта — не пытаньне бліжэйшага часу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль цісьне. Мераем пагрозу інтэграцыі Беларусі з Расеяй у градусах