Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі міністар дапускае, што будаўніцтва саюзнай дзяржавы можа быць разьвернутае назад


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Працоўныя групы па расейска-беларускай інтэграцыі, створаныя ў кожнай з краін, узгаднілі большасьць пытаньняў праграмы далейшай інтэграцыі, аднак «ёсьць шэраг нявырашаных пытаньняў, якія носяць прынцыповы характар». Пра гэта заявіў міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Максім Арэшкін 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу на пленарным пасяджэньні Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі.

Паводле Арэшкіна, перад рабочыім групамі стаяла задача «распрацаваць праграму дзеяньняў па рэалізацыі палажэньняў дамовы», якая б дазволіла «дасягнуць прынцыпова новага ўзроўню ў разьвіцьці Саюзнай дзяржавы. І, што важна, без унясеньня якіх-небудзь зьменаў у базавую дамову», — удакладніў чыноўнік.

Праект праграмы, адзначыў ён, прадугледжвае «непараўнальна большы ахоп інтэграцыйных сфэр, чым тое, што мы маем на рамках ЭАЭС». «Ён ахоплівае падатковае заканадаўства, фінансавую, крэдытна-грашовую, бюджэтную палітыку, антыманапольнае і мытна-тарыфнае рэгуляваньне, правілы ў галіне абароны правоў спажыўца, а таксама палітыку ў галіне аховы працы і сацыяльнай абароны насельніцтва», — пералічыў кіраўнік Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі.

Паводле яго, большасьць пытаньняў урадамі ўжо ўзгодненая. «Ёсьць шэраг нявырашаных пытаньняў, яны, вядома ж, носяць прынцыповы характар, і вось, калі яны вырашаныя ня будуць, гэта можа закансэрваваць працэс будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а пры пэўных абставінах — гэты працэс нават разьвярнуць назад», — заявіў Арэшкін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG