Сэрыял «Чарнобыль» атрымаў 19 намінацый на прэмію «Эмі»

Кадар з сэрыялу «Чарнобыль»

Сэрыял «Чарнобыль», зьняты сумесна тэлеканаламі HBO і Sky, увайшоў у тройку лідэраў па колькасьці намінацый амэрыканскай тэлевізійнай прэміі «Эмі» 2019 году.

У цэлым «Чарнобыль» атрымаў 19 намінацый, у тым ліку «Найлепшы мінісэрыял». Канкурэнцыю яму складуць стужкі «Фосі / Вэрдан» (Fosse/Verdon), «Уцёкі з турмы Данэмора» (Escape at Dannemora), «Вострыя прадметы» (Sharp Objects) і «Калі яны нас убачаць» (When They See Us).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэрыял «Чарнобыль» здымалі на падставе «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч

Лідэрам у колькасьці намінацый стаў яшчэ адзін сэрыял HBO «Гульня прастолаў». У яго агулам 32 намінацыі, што зьяўляецца рэкордам. У 20 намінацыях прадстаўлены сэрыял «Дзіўная місіс Мэйзэл» (капрадукцыя Dorothy Parker Drank Here Productions, Picrow і Amazon Studios).

Пераможцаў назавуць 22 верасьня ў Лос-Анжэлесе на цырымоніі ўручэньня прэміі.

«Эмі» (Emmy Award) — прэстыжная амэрыканская прэмія, якая лічыцца тэлевізійным эквівалентам кінапрэміі «Оскар».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Савецкі рэактар ня можа выбухнуць!» Праўда і міты з сэрыялу «Чарнобыль»

Сэрыял «Чарнобыль» стаў самым рэйтынгавым сэрыялам на тэлеканале HBO, на якім трансьлявалі «Гульню прастолаў». Таксама ён мае самы высокі рэйтынг для сэрыялаў на сайце IMDb — найбуйнейшай базе інфармацыі пра кіно.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэрыял «Чарнобыль»: кінавэрсія vs вэрсія ліквідатараў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лягасаў як Адамовіч, Хамюк як Алексіевіч? Нобэлеўская ляўрэатка разьбірае сэрыял «Чарнобыль»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дакумэнталіст параўнаў сапраўдную хроніку ліквідацыі аварыі на ЧАЭС з сэрыялам «Чарнобыль»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадусар сэрыялу «Чарнобыль»: «Зьвяртаўся да твору Алексіевіч, каб знайсьці прыгажосьць і смутак»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусьфільм» расказаў, чаму сэрыял HBO «Чарнобыль» не здымалі ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сапраўдныя і прыдуманыя героі сэрыялу «Чарнобыль»

«Чарнобыль» — мастацкі, а не дакумэнтальны сэрыял, але ягоны сюжэт даволі блізкі да рэальных падзеяў. Пры напісаньні сцэнару аўтары карысталіся, сярод іншага, кнігу «Чарнобыльская малітва» Сьвятланы Алексіевіч.