Масква адмовілася абмяркоўваць зь Японіяй магчымасьць перадачы ёй двух з чатырох паўднёвакурыльскіх астравоў у рамках перамоваў аб заключэньні мірнай дамовы, перадае агенцтва ТАСС са спасылкай на японскае агенцтва Кіёда.
Крыніца, блізкая да перамоўнага працэсу, расказала агенцтву, што адной з прычын адмовы расейскага боку нават абмяркоўваць такую магчымасьць, стала занепакоенасьць РФ, звязаная зь японска-амэрыканскім ваеннымм альянсам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея і Японія не дамовіліся наконт Курыльскіх астравоў. Перамовы працягнуццаАдмова таксама абумоўленая асьцярогамі, што магчымы кампраміс зь Японіяй у тэрытарыяльным пытаньні можа нэгатыўна адбіцца на ўзроўні падтрымкі ўлады з боку расейскага насельніцтва, адзначае Кіёда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі праходзяць акцыі супраць перадачы Курылаў ЯпонііЧатыры астравы Паўднёвых Курыл (Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і група астравоў Хабамаі) перайшлі да СССР у 1945 годзе па выніках Другой сусьветнай вайны. Японія не прызнае гэтых тэрытарыяльных зьменаў і да гэтага часу называе Курыльскія астравы «часова акупаванымі паўночнымі тэрыторыямі».
Такая пазыцыя Токіё ў гэтым пытаньні застаецца асноўнай перашкодай для заключэньня мірнай дамовы паміж Расеяй і Японіяй па выніках Другой сусьветнай вайны, лічаць расейскія ўлады