Эка-актывіст са Сьветлагорску Анатоль Зьмітровіч напісаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, што ў горадзе не даюць праводзіць акцыі пратэсту, піша «Гомельская вясна».
Анатоль Зьмітровіч хацеў зладзіць акцыю пратэсту супраць экалягічных праблемаў Сьветлагорску, але ня змог. Мітынгаваць дазваляюць толькі на стадыёне «Папернік», але на даты, якія просяць актывісты, там увесь час «праводзяцца дзіцячыя мерапрыемствы».
«Улады цынічна хаваюцца за дзяцей, забараняючы нам, дарослым, уголас абмяркоўваць экалягічную праблему гораду, зьвязаную з кітайскім заводам беленай цэлюлёзы», — заяўляе Зьмітровіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як у першыя дні пасьля Чарнобылю». Як жывуць вяскоўцы каля новага цэлюлёзнага заводуПадобным чынам не дазволілі дэманстрацыі на 1 траўня ў Берасьці — на дзьве заяўкі аб акцыях на стадыёне ўлады адказалі за два дні да даты правядзеньня, што там будзе футбольны матч, хоць ніякіх гульняў у графіках спаборніцтваў на 1 траўня не было.
Зьмітровіч просіць у Камітэту ААН ня толькі рэалізаваць ягонае права на пратэст, але і прымусіць беларускія ўлады зьмяніць базавы закон аб масавых мерапрыемствах так, каб ён даваў практычную магчымасьць публічна выступаць у абарону грамадзкіх інтарэсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А мітынгі будуць? Палітыкі адказалі, што будзе з вулічнымі акцыямі пасьля адмовы ад «Чарнобыльскага шляху»Да таго ў лютым 2019 году іншая жыхарка Сьветлагорску, праваабаронца Алена Масьлюкова зьвярталася ў той жа камітэт з такой самай скаргай: мітынгі нібыта дазваляюць, але толькі на «Паперніку», а там «занята». Яна таксама адзначала, што стадыён — тэрыторыя адукацыйнай установы, а закон забараняе ладзіць мітынгі ў такіх месцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 5 гадоў Камітэт ААН задаволіў адну скаргу ад беларускага журналіста. На чарзе яшчэ 11Летась 9 верасьня яна сабрала праціўнікаў будаўніцтва заводу на цэнтральнай плошчы гораду, а яе за гэта аштрафавалі на 612 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правабаронцы прэзэнтавалі альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў