Цягам 8–10 ліпеня Канстытуцыйны суд Беларусі разглядаў шэраг законапраектаў, ухваленых Палатай прадстаўнікоў і Саветам рэспублікі. Усе 11 дакумэнтаў былі прызнаныя адпаведнымі Канстытуцыі.
Па некаторых нормах законапраектаў Канстытуцыйны суд сфармуляваў «прававыя пазыцыі, накіраваныя на ўдакладненьне канстытуцыйна-прававога сэнсу», але якія былі заўвагі, не ўдакладняецца.
У ліку дакумэнтаў, якія разгледзеў суд, былі законапраекты аб амністыі, адтэрміноўках ад прызыву ў войска, зьменах у крымінальны кодэкс адносна пакараньняў за наркотыкі, процідзеяньні экстрэмізму і іншыя.
Супраць законапраекту аб адтэрміноўках менш як за дзень на сайце Petitions.by сабралі 10 тысячаў подпісаў — там сьцьвярджалася, што абмежаваньне ў толькі адну адтэрміноўку для атрыманьня адукацыі абмяжоўвае права на вышэйшую адукацыю для тых, хто атрымаў сярэдне-спэцыяльную ці прафэсійна-тэхнічную адукацыю, не дае адтэрміноўкі для магістратуры і асьпірантуры, у чым бачылі парушэньне прынцыпаў, выкладзеных у Канстытуцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не студэнт, а салдат. Гісторыі хлапцоў, жыцьцё якіх памяняў закон аб адтэрміноўкахБеларускія праваабаронцы выказвалі таксама занепакоенасьць тым, што барацьбой з экстрэмізмам улады часта прыкрываюць парушэньне фундамэнтальных свабодаў і правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каму яшчэ нельга скакаць? Што такое «экстрэмісцкі матэрыял» у Беларусі — 10 прыкладаўЗа паслабленьне адказнасьці за распаўсюд наркотыкаў актыўна выступае рух «Маці 328», які лічыць тэрміны пакараньняў празьмерна жорсткімі і несувымернымі злачынствам, а колькасьць зьняволеных завялікай. Маці асуджаных паводле «наркатычнага» артыкулу ладзілі ў тым ліку галадоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад чаго прыйшла ў жах спэцдакладчык ААН па Беларусі