Пра сьмерць паведаміў Свабодзе былы дырэктар «Беларусьфільму» Алег Сільвановіч са спасылкай на жонку Замяталіна.
Уладзімер Замяталін нарадзіўся ў 1947 годзе ў Туле ў Расеі. Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, Вайскова-палітычную акадэмію імя Леніна ў Маскве.
3 1992 года працаваў начальнікам прэс-цэнтра Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь; у 1994 годзе быў прэс-сакратаром старшыні Савету міністраў Вячаслава Кебіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чорны палкоўнік», кар’еру якога пахаваў сын: 6 фактаў пра Ўладзімера ЗамяталінаУ 1995-1997 ён быў начальнікам Галоўнага ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі. Потым быў старшынём Дзяржаўнага камітэту па друку.
З 1997 па 2000 год Замяталін быў намесьнікам прэм'ер-міністра Беларусі. З 2000 па 2001 год — намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.
Апошняе месца працы Замяталіна — дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сын былога ідэоляга Лукашэнкі асуджаны на 5,5 гадоў калёнііУ 2018 годзе розгалас атрымаў скандал, які былы галоўны ідэолаг краіны ўчыніў у менскай краме, дзе некалькі кас абслугоўваюць пакупнікоў на беларускай мове. У прыватнасці ён заявіў: «Да не хочу я говорить на вашем долбанном языке. Конституцию почитайте и отвечайте мне по-русски!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зрабіла касірка «Эўраопту» ў адказ на выбрык Замяталіна