Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын былога ідэоляга Лукашэнкі асуджаны на 5,5 гадоў калёніі


Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску абвешчаны прысуд па справе аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ў складзе злачыннай групоўкі з атрыманьнем даходаў у асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 233 КК).

Як піша БелаПАН, адзін з асуджаных, Дзяніс Замяталін — сын былога галоўнага ідэоляга краіны Ўладзімера Замяталіна.

Суд прысудзіў Замяталіну пазбаўленьне волі тэрмінам пяць з паловай гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю на працягу пяці гадоў.

Разам зь Дзянісам Замяталіным у стварэньні ілжэпрадпрымальніцкіх структур, абарот якіх перавысіў 100 млрд рублёў, абвінавачваліся яшчэ 6 чалавек.

Паводле дадзеных сьледзтва, Дзяніс Замяталін быў адным з арганізатараў злачыннай групоўкі, якая з 2008 па 2010 год нібыта займалася незаконнымі фінансавымі апэрацыямі, у тым ліку падавала падробленыя справаздачы аб выплаце падаткаў. Яму і іншым абвінавачаным прад’явілі грашовыя пазовы на агульную суму 81,3 млрд рублёў, каб спагнаць даходы, атрыманыя злачынным шляхам.

Усе сямёра вінаватымі сябе не прызнаюць, лічачы, што доказы сфальсыфікаваныя сьледзтвам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG