На каталіцкі фэст у Будслаў прыйшлі каля 2 тысяч пілігрымаў. ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе дні пілігрымаў мачыў дождж, але як толькі яны ўвайшлі ў Будслаў — зазьзяла сонца

Будслаў — нацыянальны санктуарый, куды штогод сьцякаюцца тысячы паломнікаў зь Беларусі і замежжа. Славу сьвятыні прынёс манумэнтальны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі XVII стагодзьдзя з цудатворнай іконай Панны Марыі. У 1994 годзе Ватыкан афіцыйна прызнаў храм «Малой базылікай».

Будслаўскі фэст — штогадовае ўшанаваньне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Фэсту папярэднічае масавая пілігрымка на пачатку ліпеня ў гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. З розных гарадоў у Будслаў пешкі дабіраюцца тысячы вернікаў зь Беларусі, Польшчы і Расеі.

На каталіцкі фэст у Будслаў сёлета прыйшлі пешшу каля 2 тысяч пілігрымаў. Яны рухаліся з розных куткоў Беларусі

Колеры баранавіцкай пілігрымкі — бела-блакітныя. Гэта колеры Божай Маці і Цела Хрыста

Дождж, вецер, холад — сёлетняе выпрабаваньне для пілігрымаў

Мазалі залечвалі сёстры-манахіні — штовечар да іх стаяла чарга

Так віталіся Баранавіцкая і Менская пілігрымкі

Змоклых і зьмерзлых пілігрымаў сагрэла сонца ў Будславе

Малады сьвятар Павал Рудзьман ужо шмат гадоў арганізоўвае для моладзі пілігрымкі і сам праходзіць увесь шлях. А яшчэ ён грае на гітары і сьпявае.

Вернікі чытаюць малітву «Ойча наш», трымаючыся за рукі, — гэта пілігрымская традыцыя

Многія пілігрымы размаўляюць па-беларуску і носяць вопратку з нацыянальным арнамэнтам

Па дарозе пілігрымы зьбіраюць палявыя кветкі

Пасьля дзённага шляху на малітве ў мясцовых касьцёлах пілігрымы часта сядаюць проста на падлогу

Сьвятую Камунію ў Будславе вернікі прымаюць на каленях

Радасьць, весялосьць — тое, што прыцягвае моладзь у пілігрымках

У пілігрымку таксама ходзяць клерыкі-сэмінарысты, будучыя сьвятары

Цуд, але пасьля шляху ў 40 кілямэтраў ёсьць сілы скакаць

Любімы пачастунак пілігрымаў на сьняданак — згушчонка з батонам

Міліцыя перакрывае ўезд у Будслаў — але не праход

Ідучы пад дажджом пілігрымы маліліся аб добрым надвор’і ў Будславе — і так сталася

Самая працяглая пілігрымка — з Баранавічаў. Удзельнікі прайшлі пешшу амаль 300 кілямэтраў за 9 дзён

Некаторыя ішлі ў пілігрымку ўсёй сямʼёй, з малымі дзеткамі

Праз турнікеты і надгляд праходзілі таксама сьвятары і біскупы

Мы гэта здолелі!» Пілігрымы стаяць перад санктуарыем Божай Маці Будслаўскай

Апошнія мэтры да абраза Божай Маці пілігрымы пераадольваюць на каленях

Пілігрымы складаюць свае просьбы і падзякі перад абразом Божай Маці

Самы прыгожы момант фэсту — начная працэсія з копіяй абраза Божай Маці Будслаўскай і сьвечкамі

Падчас працэсіі вернікі моляцца і ідуць за абразом са сьвечкамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як каталікі і праваслаўныя моляцца па чарзе. ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Будслаўскі фэст уключылі ў сьпіс культурнай спадчыны UNESCO