Два тыдні ў Беларусі праходзілі Эўрапейскія гульні, на якія было патрачана 540 мільёнаў рублёў. Падсумоўваем, якія страты і здабыткі прынесьлі гэтыя спаборніцтвы ў лічбах.
12 тысяч іншаземцаў
12 тысяч замежных турыстаў, паводле беларускіх памежнікаў, прыехалі ў Беларусь падчас Эўрагульняў. Але МУС на 27 чэрвеня (за 4 дні да канца Гульняў) паведамляла, што з квіткамі на спаборніцтвы ў Беларусь прыехалі толькі 4686 чалавек.
$270 мільёнаў
Столькі грошай пайшло на арганізацыі і правядзеньне Эўрагульняў. Лічбу агучыў міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч. Бюджэтныя сродкі з гэтага — 133 мільёны, астатняе — спонсарская дапамога. За 270 мільёнаў можна было б пабудаваць:
- 20 паліклінік;
- 31 завод для перапрацоўкі сьмецьця;
- 8 лякарняў;
- 27 школаў;
3 затрыманыя актывісты
Актывісты БСДП «Народная грамада» Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш і Рыгор Пагарцаў выйшлі з плякатамі супраць інтэграцыі з Расеяй у фан-зону на праспэкт Пераможцаў. Іх амаль адразу затрымалі асобы ў цывільным. Пасьля актывістаў вывезьлі за горад і адпусьцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У фан-зоне Эўрагульняў пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй. Актывістаў затрымалі і вывезьлі за горад5 прэзыдэнтаў
Кіраўнікі Расеі, Таджыкістану, Армэніі, Малдовы і непрызнанага ўладамі Беларусі Косава прысутнічалі на цырымоніях адкрыцьця і закрыцьця Эўрагульняў. На адкрыцьці былі прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзыдэнт Косава Хашым Тачы. Закрыцьцё наведаў кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян і прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон.
На адкрыцьці таксама мусіў быць прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч: у Менску ён быў, але на цырымонію не прыйшоў з прычыны прысутнасьці там лідэра Косава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На закрыцьці Эўрапейскіх гульняў — Лукашэнка, Пуцін, Саркісьян і Рахмон. ФОТА5877 ложкаў для студэнтаў
Афіцыйныя дэлегацыі Эўрагульняў жыла ў менскай Студэнцкай вёсцы, адкуль на час спаборніцтваў выселілі студэнтаў. Інтэрнат да прыезду гасьцей аднавілі новай мэбляй і фурнітурай, туды купілі:
- 397 камплектаў жалюзі на вокны;
- 5877 ложкаў і матрацаў;
- 161 насьценную вешалку ў вітальню;
- 322 паліцы пад люстэрка ў прыбіральню;
- 100 аўтобусаў з кандыцыянэрамі
Падчас Эўрагульняў жыхары Менску ўпершыню пабачылі аўтобусы з кандыцыянэрамі ў сталіцы. Такіх аўтобусаў да спаборніцтваў набылі сотню, у асноўным яны хадзілі па маршрутах каля спартовых арэн, дзе праходзілі спаборніцтвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежнікі падлічылі, колькі іншаземцаў прыехалі ў Беларусь па бязьвізе на Эўрапейскія гульні2,5 рубля за куфаль «Крыніцы» ў фан-зоне
Куфаль піва ў фан-зоне Эўрагульняў каля Палаца спорту каштаваў 2,5 рубля, а выбар быў толькі адзін — «Крыніца». У параўнаньні з чэмпіянатам сьвету ў хакеі, які быў у Менску ў 2014 годзе, іншаземцаў у фан-зоне амаль не было, вольных месцаў за столікамі падчас спаборніцтваў таксама хапала.
69 мэдалёў у беларусаў
Беларуская зборная ў мэдальным заліку стала другой, узяўшы 69 мэдалёў (24 залатыя, 16 срэбных і 29 бронзавых). Першае месца ў мэдальным заліку на Эўрагульнях заняла Расея, трэцяе — Украіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімір Зяленскі не прыедзе ў Менск на Эўрагульні12 адрамантаваных і мадэрнізаваных арэнаў
Эўрагульні праходзілі на 12 спартовых арэнах у Менску:
- «Менск-Арэна»;
- Стадыён «Дынама»;
- Палац спорту «Ўручча»;
- Falcon Club;
- СК «Алімпійскі»;
- «Чыжоўка-Арэна»;
- Sporting Club;
- Palova Arena;
- Цэнтральны палац спорту;
- Стралковы цір імя Цімашэнкі;
- Цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі ў тэнісе;
- Цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі вясьлярных відаў спорту.
У кожнай з гэтых спартовых арэн у рознай ступені праводзіўся рамонт і мадэрнізацыя, набывалі спартовы інвэнтар і прылады.
35 забароненых прадметаў
Сэлфі-палкі, ежу, спортінвэнтар, незарэгістраваную сымболіку, катоў, сабак, самакаты, цыгарэты, дзіцячыя калыскі — далёка няпоўны сьпіс усяго таго, што нельга было праносіць падчас Эўрагульняў на спартовыя арэны.