Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімір Зяленскі не прыедзе ў Менск на Эўрагульні


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, архіўнае фота
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, архіўнае фота

У МЗС Украіны паведамілі, што наведаць Эўрапейскія гульні ў Менску прэзыдэнт не зможа з прычыны «загружанага графіку».

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі не наведае Эўрагульні, якія пачаліся ў Менску 21 чэрвеня, паведамляе БелаПАН са спасылкай на МЗС Украіны. Гэта зьвязана з «загружаным графікам». Украінскую дэлегацыю ў Менску ўзначаліць міністар спорту і моладзі Ўкраіны Ігар Жданаў.

На цырымоніі адкрыцьця Эўрагульняў прысутнічаў расейскі прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў, прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон. На цырымонію запрашалі таксама прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева, але ён не прыехаў. Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі мусіла тэрмінова пакінуць Беларусь з прычыны масавых пратэстаў у Тбілісі.

Не заўважылі на адкрыцьці Эўрагульняў і прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча, хаця ў Беларусь ён прыехаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG