Хлопец з Салігорску не вярнуўся ў сваю вайсковую частку пасьля водпуску, у час якога паехаў ваяваць за адну з самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны.
Менскі абласны суд прысудзіў 5 гадоў зьняволеньня 25-гадоваму жыхару Салігорску, які падчас свайго адпачынку адправіўся ваяваць за адну з самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны, паведамляе Tut.by.
Гэта адбылося ў кастрычніку 2018 году. Вайсковец не зьбіраўся вяртацца ў Беларусь. Ён ня меў грошай, каб даехаць ва Ўкраіну, таму перад паездкай набыў у Беларусі мабільны тэлефон у растэрміноўку і пасьля яго прадаў.
Патрапіць у атрад адной з самаабвешчаных рэспублік ён так і не пасьпеў, ва Ўкраіне яго затрымала СБУ. Яго судзілі за дэзэртырства, замах на ўдзел у вайсковым фармаваньні ў замежнай дзяржаве і махлярства.
Апроч 5 гадоў пазбаўленьня волі, вайскоўца пазбавілі званьня яфрэйтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сам не служыў, але ўхваляю. Афіцыёзныя ідэолягі пра «закон аб адтэрміноўцы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія льготы Мінабароны прапануе даць тым, хто адслужыў