Аляксандра, дачка сумна вядомага «бацюшкі са свастыкай» расказала ў інтэрвію Нашай Ніве, як ён гадамі зьбіваў яе і гвалціў, як зьбіваў іншых сваякоў, як навакольныя ведалі пра зьдзекі і нічога, абсалютна нічога не рабілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка «бацюшкі са свастыкай» расказала пра фізычны і сэксуальны гвалт зь яго бокуУ такіх гісторыях заўжды ёсьць вялікая спакуса перакінуць адказнасьць са злачынцы на іншых людзей: «а чаму яны маўчалі?», «а чаму яна сама маўчала?». Гэтае размываньне альбо поўнае перакідваньне адказнасьці з агрэсара на сьведкаў тлумачыцца проста: гэта тыповая абарона псыхікі. Так мы ўгаворваем сябе, што з намі і нашымі роднымі такога ніколі не здарыцца — бо мы ж сьмелыя і адважныя, мы ня будзем маўчаць, а напішам заяву ў міліцыю! Мы адразу зразумеем, што сінякі на твары знаёмай — гэта не наступствы няшчаснага выпадку, а пабоі.
Але я ўпэўнена, што большасьць людзей, якія цяпер зьбіраюць грошы для Канстанціна Бурыкіна, думаюць гэтак жа. Калі было б нешта кепскае і няправільнае, яны б заўважылі! Але ён жа сьвятар, ён добры чалавек, яны яму так давяралі, ну ня мог ён учыняць такое зло! Псыхіка ў гэтых людзей таксама абараняецца.
Страшна тут тое, што яны сапраўды маглі ўсё спыніць. Маглі зьвярнуць увагу сацыяльных службаў, маглі пісаць заявы ў міліцыю, маглі зьвязацца з кіраўніцтвам Бурыкіна. Усіх гэтых жахаў, пра якія расказвае цяпер Аляксандра, магло б проста ня быць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятару, якога дачка абвінаваціла ў гвалце, зьбіраюць грошы ў царкве ў Гатаве. ФотаТолькі маўчалі ўсе гэтыя людзі не таму, што асабіста яны — нейкія садысткі і садысты. Гэта ж самыя звычайныя людзі — такія ж, як нашыя каляжанкі і калегі, суседкі і суседзі, такія ж, як мы самі. Проста гвалт вельмі любіць цішыню.
Уся нашая культура прасякнутая ідэямі накшталт «ня трэба сьмецьце з хаты выносіць», «гэта справа сям’і, яны самі разьбяруцца» і іншымі падобнымі думкамі. Разам яны становяцца часткай так званай культуры гвалту і не дазваляюць дарослым абараняць дзяцей. Гэта сыстэма каштоўнасьцяў, у якой усё дагары нагамі — тыя дарослыя, якія бачылі пабітую дзяўчынку і маўчалі, насамрэч не хацелі ёй зла, а верылі, што сваім умяшаньнем яны ўчыняць зло, большае за гэтыя пабоі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Некаму трэба, каб муж застаўся ў турме». Размова з жонкай сьвятара, абвінавачанага ў згвалтаваньні дачкіТак склалася, што ў нашай культуры агрэсарам заўжды знаходзяць апраўданьні. І варта разумець, што гэта сыстэмная праблема — людзі, якія ігнаравалі сінякі на твары Аляксандры, ня самі прыдумалі, што пабітае дзіця — гэта норма. Яны вырасьлі ў адпаведнай культуры, і вельмі важна цяпер за індывідуальнымі абвінавачваньнямі канкрэтных асобаў (бабулі, нейкіх прыхаджанак царквы і іншых) не прыхоўваць, што іх паводзіны — не выключэньне, а правіла.
Гэта тое, чаму і іх, і нас збольшага вучылі ў дзяцінстве — «ня лезь у чужыя справы», «бацькам лепш ведаць», «дарослых трэба слухацца», «сьвятар ня можа ўчыняць зло».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму «бацюшку са свастыкай» дагэтуль не пазбавілі сану. Тлумачыць прэс-сакратар БПЦІ тое, што цяпер Бурыкіна працягваюць падтрымліваць, дэманструе, наколькі моцнымі аказваюцца гэтыя ўстаноўкі. Нягледзячы ні на што, людзі вераць у ягоную невінаватасьць, бо «сьвятар ня можа ўчыняць зло». Так і ўзгадваецца афарызм, чыё аўтарства прыпісваюць філёзафу Гегелю: «Калі факты супярэчаць маёй тэорыі, тым горш для фактаў».
Але горш у выніку становіцца не бяздушным фактам, а жывой дзяўчыне Аляксандры, якая столькі гадоў была вымушана жыць у пекле.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.