Міністар унураных справаў Юры Караеў расказаў пасьля паседжаньня Палаты прастаўнікоў пра тое, ці можна «падыходзіць і кранаць» скульптуру «царскага гарадавога» ў Менску. Караеў адказаў станоўча, піша Tut.by.
Як сьцьвярджае міністар, кранаць скульптуру можна ня толькі пры ім, «да яго заўсёды можна было падыходзіць». На пытаньне, ці можна павязаць шалік на скульптуру ці абняць яе (а за такое раней — у час міністра Ігара Шуневіча — затрымлівалі), Караеў адказаў:
«Нельга рабіць нейкія рэчы, што абражаюць грамадзтва. Усё, што не абражае чалавечую годнасьць, можна. Усё рабіць па-чалавечы — вось і ўсё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8 спраў Шуневіча. Чым запомніцца экс-міністар унутраных спраўПры Шуневічу, увесну 2017 году, насупраць галоўнага будынку МУС у Менску адкрылі «помнік гарадавому»: на 100-годзьдзе савецкай міліцыі (ад якога вырашылі адлічваць гісторыю беларускіх праваахоўнікаў) зьявілася скульптура гарадавога ў форме часоў Расейскай імпэрыі. Пры тым гісторыя бальшавіцкай міліцыі пачалася якраз з разгону гарадавых і паляваньня на іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З прыходам новага міністра ў міліцыі ўзяліся за імідж. Тры прыкладыСкульптуру пастаянна ахоўваюць, а за любыя дзеяньні зь ёю могуць затрымаць. За зьнявагу скульптуры ня раз штрафавалі — нават патрабавалі пасадзіць на 2 гады «хіміі» за пэрформанс зь пятлёй на шыю гарадавога (абышлося штрафам у 5 базавых). Сярод аштрафаваных за зьнявагу помніка — бяздомны, які, як кажуць, не лічыў гэта палітычнай акцыяй, сярод затрыманых — турысты з Расеі, якія фатаграфаваліся з помнікам.
Шуневіч прызнаваўся, што сам прыдумаў, каб падлетак выбачаўся на відэа за «зьнявагу» скульптуры, якой даў поўху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стаць на пастамэнт — гэта вандалізм». Масквічку затрымалі ў Менску за фота з «царскім гарадавым»