Менская духоўная акадэмія — вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Беларускай праваслаўнай царквы — абвясьціла набор у магістратуру і асьпірантуру на 2019–2020 гады.
На сайце акадэміі сьцьвярджаецца, што ў магістратуру «прымаюцца асобы праваслаўнага веравызнаньня мужчынскага полу», якія завяршылі поўны курс сэмінарыі або маюць дзяржаўны дыплём па тэалёгіі, на завочную форму прымаюцца «асобы ў сьвяшчэнным сане».
Ды прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін піша ў Livejournal: «Шукаем жанчын». Ён зьвяртае ўвагу на тое, што навуковая рада акадэміі вырашыла даць магчымасьць вучыцца ў магістратуры і асьпірантуры Менскай духоўнай акадэміі асобам жаночага полу.
«Гадоў пятнаццаць таму я спрабаваў падняць гэтае пытаньне на навуковай радзе, але мяне падтрымаў толькі адзін чалавек, — сьцьвярджае Лепін. — А цяпер я нават ня ў радзе… і вось як яно ўсё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Протаярэй Сергій Лепін пра раскол царквы, «русский мир», п’яных сьвятароў і сваю сям’ю