Расспажыўнагляд выявіў, што ў апошнія гады якасьць грузінскага алькаголю пагоршылася, перадае Meduza.
З 2014-га па 2018 год, па дадзеных службы, у 2,9 разы — да 203 тысяч літраў — вырасла колькасьць грузінскага алькаголю, які не адпавядае патрабаваньням. Праз гэта ведамства ўзмацніла кантроль за якасьцю грузінскай прадукцыі.
Па дадзеных Нацыянальнага агенцтва віна Мінсельгаса Грузіі, на Расею прыпадае амаль палова экспарту грузінскага алькаголю. Грузія займае трэцяе-чацьвёртае месца сярод найбуйнейшых пастаўшчыкоў віна ў Расею.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбуйнейшая сетка кінатэатраў Грузіі перастала паказваць фільмы па-расейскуАдносіны Расеі і Грузіі абвастрыліся пасля таго, як у Тбілісі 20 чэрвеня пачаліся шматтысячныя акцыі пратэсту, на якіх сярод іншага гучалі антыкрамлёўскія лёзунгі.
21 чэрвеня Уладзімір Пуцін забараніў авіякампаніям Расеі перавозіць грамадзян у Грузію, пачынаючы з 8 ліпеня. Грузінскім авіяперавознікам таксама забароняць лятаць у Расею з гэтага дня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Зурабішвілі заклікала расейскіх турыстаў працягваць прыяжджаць у Грузію