Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Зурабішвілі заклікала расейскіх турыстаў працягваць прыяжджаць у Грузію


Турысты з Расеі павінны працягваць прыяжджаць у Грузію, паколькі любяць гэтую краіну, а праблемы вырашаць трэба палітыкам. Пра гэта ў нядзелю заявіла прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў інтэрв’ю тэлеканалу Euronews.

«Турысты павінны працягваць прыяжджаць, таму што любяць Грузію, а палітыкі павінны вырашаць праблемы, якія ляжаць у аснове таго, што адбылося. Рашэньне гэтага пытаньня мяркуе абʼяднаньне тэрыторый Грузіі і, нягледзячы ні на што, гэта не павінна паўплываць на турыстаў, насельніцтва і тое мірнае асяродзьдзе, якое ёсьць у Грузіі», — сказала яна.

Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў у пятніцу указ, у адпаведнасьці зь якім з 8 ліпеня ўводзіцца часовая забарона на пасажырскія авіязносіны з Грузіяй. Турапэратарам і турагентам рэкамэндавана «на час дзеяньня забароны ўстрымлівацца ад рэалізацыі грамадзянам турыстычнага прадукту, які прадугледжвае перавозкі (у тым ліку камэрцыйныя) грамадзян з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыю Грузіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG