У сталіцы Грузіі Тбілісі аднавіліся пратэсты, якія пачаліся 20 чэрвеня пасьля таго, як дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Сяргей Гаўрылаў вёў пасяджэньне Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, седзячы ў крэсьле сьпікера грузінскага парлямэнту.
Гэта абурыла многіх грамадзян Грузіі, таму што перад прыездам у Тбілісі Гаўрылаў пацьвердзіў, што лічыць незваротным прызнаньне Расеяй у якасьці незалежных дзяржаваў сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі — Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцыя ў Тбілісі разагнала антырасейскі пратэст, параненыя 70 чалавек. ФОТА20 чэрвеня пратэсты перарасьлі ў сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй. 21 чэрвеня з прычыны гэтых падзеяў у адстаўку падаў сьпікер парлямэнту Грузіі Іраклі Кабахідзэ — задаволіўшы адно з патрабаваньняў мітынгоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Грузіі перапыніць візыт у Беларусь: прычына — пратэсты ў ТбілісіУдзельнікі пратэстаў таксама патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных справаў і прызначэньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
Больш за 100 чалавек застаюцца ў шпіталях пасьля учорашніх сутыкненьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітычны землятрус у Грузіі: малы штуршок і велізарныя наступствы