Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Грузіі перапыніць візыт у Беларусь: прычына — пратэсты ў Тбілісі

абноўлена

Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску, 21 чэрвеня
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску, 21 чэрвеня

Візыт прэзыдэнткі Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў Беларусь будзе перапынены, яна вернецца ў Тбілісі з прычыны акцыі пратэсту, паведамляе грузінскае агенцтва Interpressnews.

Прэзыдэнтка Грузіі прыбыла ў Беларусь у чацьвер. Паводле зьвестак ТАСС, сустрэча зь беларускім прэм’ерам была заплянаваная на раніцу 21 чэрвеня, але не адбылася. Зурабішвілі таксама мусіла прысутнічаць на цырымоніі адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў у якасьці ганаровай госьці, але гэтыя пляны давялося скасаваць.

БелТА паведаміла а 10-й гадзіне, што сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам ўжо адбылася.

«Даводзіцца зьяжджаць, але заўзець буду на адлегласьці, — перадае БелТА словы Саламэ Зурабішвілі. — Цяпер у Грузіі напружаная сытуацыя, таму я палічыла абавязковым быць там. Бо калі ў краіне адбываецца нешта, кіраўнік дзяржавы мусіць быць на месцы. Таму яшчэ раз прабачце, але я павінна зьехаць і быць побач са сваім народам».

«Нам не абыякава, якая сытуацыя ў Грузіі, — сказаў ёй Аляксандар Лукашэнка. — Ваш народ перажыў шмат складаных момантаў пасьля распаду Савецкага Саюзу. Вы заўсёды годна выходзілі са складаных сытуацыяў. І цяперашняя сытуацыя няпростая ў Грузіі, як і ў іншых рэспубліках, але мы людзі мужныя і знойдзем выйсьце з самых цяжкіх сытуацыяў».

На Facebook прэзыдэнтка заклікала грамадзянаў Грузіі да спакою, заявіла, што «годнасьць краіны была парушаная», але гэта не апраўдвае «антыдзяржаўных дзеяньняў» у час антырасейскіх пратэстаў. Расею яна назвала «нашым ворагам і акупантам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG