Чарговае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі працягвае перашкаджаць разьвіцьцю глыбейшых адносінаў з Радай Эўропы, гаворыцца ў заяве прадстаўніка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тытуса Карлацяна, які рашуча асудзіў расстрэл Аляксандра Жыльнікава.
«Беларусь чарговым разам паказала, што яна ня цалкам адпавядае базавым эўрапейскім стандартам, і выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня працягвае перашкаджаць разьвіцьцю глыбейшых адносінаў з Радай Эўропы», — сказаў Карлацян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: у Беларусі перад Эўрагульнямі выканалі чарговы сьмяротны выракЁн яшчэ раз заклікаў беларускія ўлады ўвесьці ў тэрміновым парадку мараторый на сьмяротнае пакараньне і не караць сьмерцю другога фігуранта справы Вячаслава Сухарку, калі той яшчэ жывы, бо, «незалежна ад цяжару злачынства і грамадзкай зацікаўленасьці ва ўжываньні прапарцыйнай санкцыі, эўрапейскія дэмакратычныя стандарты забараняюць прымяненьне сьмяротнай кары пры любых абставінах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада Эўропы пра чарговы расстрэл у Беларусі: «Сьмерць — гэта не правасудзьдзе»13 чэрвеня стала вядома аб прывядзеньні ў выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Аляксандра Жыльнікава. Лёс другога фігуранта крымінальнай справы — Вячаслава Сухаркі — пакуль невядомы.
Рада Эўропы і Эўразьвяз асудзілі чарговае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.
Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі
- Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе караюць сьмерцю.
- Усяго за гады незалежнасьці ў Беларусі вынесьлі каля 350 сьмяротных прысудаў (дакладная лічба невядомая).
- Улады Беларусі не паведамляюць пра выкананьне сьмяротных прысудаў. Пра гэта ўдаецца даведацца з паказаньняў іншых сьмяротнікаў або ад праваабаронцаў, якія кантактуюць з роднымі асуджаных.
- Эўразьвяз пэрыядычна заклікае Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня.
- Нягледзячы на ўсе просьбы міжнароднай супольнасьці, рэжым Лукашэнкі працягвае выносіць сьмяротныя прысуды. 19 кастрычніка 2023 вынесены чарговы зь іх — Аляксандру Таратуту са Слуцку, які забіў 3-гадовае дзіця.
- Дакладная колькасьць памілаваных таксама не вядомая. Раней беларускім праваабаронцам было вядома толькі пра два выпадкі памілаваньня асуджаных на сьмяротнае пакараньне за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. У канцы ліпеня 2024 году Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, пасьля гэтага яго вызвалілі ў рамках вялікага абмену вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду.
- Лукашэнка ў 2012 годзе казаў, што за ўсю гісторыю свайго прэзыдэнцтва памілаваў толькі аднаго чалавека (пасьля гэтага, у 2021 годзе, ён памілаваў асуджаных да сьмяротнага пакараньня братоў Косьцевых). Разам з тым МУС Беларусі яшчэ ў 2012-м сьцьвярджала, што за 13 гадоў было памілавана 156 сьмяротнікаў (замена сьмяротнага прысуду на пажыцьцёвае зьняволеньне).