Менавіта такі тэрмін назваў 28 траўня журналістам кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Казахстану Канат Базумбаеў.
«У нас ужо ёсьць пэўныя пажаданьні з боку Беларусі, прыблізныя аб’ёмы. Там ідзе гаворка і пра бэнзін, і пра нафту. На гэтым альбо наступным тыдні прыедуць іхныя прадстаўнікі, мы іх паслухаем», — сказаў Базумбаеў.
Беларускія ўлады сёлета заявілі пра намер пачаць экспарт нафты, альтэрнатыўнай расейскай. Як адзін з магчымых варыянтаў разглядаюцца пастаўкі нафты з Казахстану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прапанаваў Казахстану актывізаваць перамовы па пастаўках нафтыГэтая тэма абмяркоўвалася падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з амбасадарам Казахстану Ермухаметам Ертысбаевым. Тады кіраўнік дыпляматычнай місіі пацьвердзіў гатоўнасьць сваёй краіны пастаўляць нафту ў Беларусь.
У верасьні 2018 году, адказваючы на пытаньне Свабоды пра магчымасьць нафтавых паставак, дыплямат заявіў наступнае:
«У нас нафты хапае. І мы гатовыя пастаўляць яе ў Беларусь хоць заўтра. Адзіная перашкода — паміж нашымі краінамі велізарная расейская транзытная прастора».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Казахстану: «Мы гатовыя пастаўляць нафту ў Беларусь хоць заўтра»Беларуска-расейскі «нафтавы канфлікт». Асноўнае
- 11 красавіка 2019 году Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць на рамонт нафтаправод, па якім расейская нафта ідзе ў Эўропу. Гэтак ён адрэагаваў на абмежаваньні, якія Расея ўвяла на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
- Гаворка ідзе пра паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», апэратар якой — ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па ёй ідзе транзыт расейскай нафты ў Польшчу, Украіну, Вугоршчыну, Нямеччыну.
- 21 красавіка Беларусь прыняла рашэньне часова абмежаваць экспарт нафтапрадуктаў, бо беларускія НПЗ атрымалі партыю няякаснай расейскай нафты: узровень хлярыдаў вырас у 20 і больш разоў, сьцьвярджае афіцыйны Менск. На Мазырскім НПЗ заявлі, што няякасная нафта пашкодзіла дарагое абсталяваньне.
- Расейскі бок прызнаў факт пастаўкі няякаснай нафты.
- Беларускі бок заяўляе, што страты ад спыненьня паставак могуць скласьці некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
- 23 красавіка намесьнік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб паведаміў, што празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі.
- Таксама Грыб заявіў, што Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафты: адзін з варыянтаў — праз марскія парты краінаў Балтыі, другі — праз Адэсу і нафтправод Адэса—Броды на Мазырскі НПЗ.
- Пытаньні да якасьці расейскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расеі, калі Масква адхіліла прапанову Менску павялічыць тарыф на транзыт нафты адразу на 23,1% у сувязі з захадамі экалягічнай бясьпекі.
-
26 красавіка расейцы завялі крымінальную справу аб забруджваньні нафты. Меркавана, хлёрарганіку ўкінулі праз прыватны трубаправод у Самарскай вобласьці.
27 красавіка прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».
- 20 стузеня 2020 году Беларусь дамовілася з расейскім бокам пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі за забруджаную нафту