Сэрыял «Чарнобыль» апярэдзіў у рэйтынгах «Breaking Bad» і «Гульню тронаў»

Кадар з сэрыялу «Чарнобыль»

Паводле Internet Movie Database (IMDb), амэрыканска-брытанскі міні-сэрыял «Чарнобыль» атрымаў ад гледачоў большы рэйтынг, чым вядомыя гіты «Breaking Bad» і «Гульня тронаў».

Пакуль што, на стрымінгавых сэрвісах можна пабачыць тры сэрыі «Чарнобылю» зь пяці. Каля 31,5 тысяч чалавек у галасаваньні на сайце IMDb узьнялі гэтаму міні-сэрыялу рэйтынг да 9,6, і цяпер ён займае першы радок у рэйтынгу. На другім месцы ў Топе — «Плянэта Зямля ІІ» (Planet Earth II, рэйтынг 9,5), на трэцім «Браты па зброі» (Band of Brothers, рэйтынг 9,5). Культавыя сэрыялы «Breaking Bad» і «Гульня тронаў» цяпер маюць рэйтынгі 9,5 і 9,4 адпаведна.

Internet Movie Database — найбуйнейшая ў сьвеце база дадзеных пра кінэматограф у свабодным доступе. Яна таксама дае магчымасьць онлайн-галасаваньня, у якім любы зарэгістраваны наведвальнік сайту можа галасаваць за фільмы, выстаўляючы ім рэйтынг: ад 1 («найгоршы фільм») да 10 («шэдэўр») балаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Савецкі рэактар ня можа выбухнуць!» Праўда і міты з сэрыялу «Чарнобыль»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чарнобыль» і яшчэ 10 фільмаў пра аварыю на ЧАЭС

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі актор сэрыялу «Чарнобыль»: «Паклікалі на ролю правай рукі прафэсара, а стаў галоўным лекарам»