Акруговы суд у Кракаве 21 траўня зьмякчыў вынесены у 2018 годзе прысуд беларусам Адаму Бяляцкаму і Мікіту Валадзько, якія арганізавалі пэрформанс ля брамы былога нацысцкага канцлягеру Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенціме, паведамляе Gazeta Krakowska.
Асуджаныя аспрэчылі ранейшае рашэньне асьвенцімскага суду, і суд вышэйшай інстанцыі ў Кракаве прысудзіў Адаму Бяляцкаму 1 год, а Мікіту Валадзько — 8 месяцаў зьняволеньня. Акрамя таго, ім забаронена на працягу некалькіх гадоў заводзіць свойскіх жывёлаў. Астатнім фігурантам справы паменшылі памер штрафу да 7,5 тысячы злотых (каля 2 тысяч даляраў). Прысуд ня можа быць абскарджаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыя ў Асьвенціме: як і за што асудзілі ўдзельнікаў. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакараны за акцыю ў Асьвенціме: «Вы ненавідзіце мяне за пралітую кроў авечкі? Брава!»24 сакавіка 2017 году група разьдзетых дагала маладых людзей завесіла разьмешчаны на знакамітай браме былога нацысцкага канцэнтрацыйнага лягеру лёзунг «Arbeit Macht Frei» сваёй расьцяжкай з надпісам «Love».
Яны спрабавалі прыкаваць сябе адно да аднаго кайданкамі. Два беларусы, Мікіта Валадзько і Адам Бяляцкі, падчас акцыі зарэзалі ягня. Суд над удзельнікамі пэрфомансу, сярод якіх, акрамя Бяляцкага і Валадзько, былі яшчэ двое беларусаў, палякі і грамадзянін Нямеччыны, ішоў ад жніўня 2017 году да сярэдзіны студзеня 2018-га.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжысэр, супрацоўнік музэю «Аўшвіц-Біркенаў» і судзьдзя камэнтуюць пэрформанс у АсьвенцімеУ выніку раённы суд Асьвенціма вынес рашэньне ў справе грамадзян Беларусі Адама Бяляцкага (сын вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага) і Мікіты Валадзько.
Абодвух абвінавацілі ў зьнявазе месца памяці і дэманстратыўным забойстве жывёлы. Бяляцкі атрымаў пакараньне ў выглядзе 1 году і 6 месяцаў зьняволеньня, Валадзько — 1 году і 2 месяцаў. Акрамя гэтага, польскі суд забараніў абодвум мець свойскіх жывёлаў на працягу 10 гадоў, а на Адама таксама наклаў штраф памерам 2000 злотых (каля 630 даляраў па курсе студзеня 2018 году). Яшчэ некалькі грамадзян Беларусі атрымалі абмежаваньне волі тэрмінам на 1 год і штрафы памерам 10 тысяч злотых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыя ў Асьвенціме: Адаму Бяляцкаму — 1 год 6 месяцаў зьняволеньня. ФОТА, ВІДЭААдам Бяляцкі і Мікіта Валадзько з прысудам не пагадзіліся і абскардзілі рашэньне раённага суду Асьвенціма ў акруговым судзе Кракава.