Першыя фота зь месца, дзе знайшлі забітага міліцыянта пад Магілёвам

Сёньня пасьля абеду сьледчыя скончылі працу на месцы, дзе было знойдзена цела забітага ўчора міліцыянта. Як выглядае той лес зараз, пабачылі карэспандэнты Свабоды.

Ад вечара 17 траўня лес на скрыжаваньні аб’язной дарогі і шашы Магілёў — Шклоў быў ачэплены. Тут працавалі супрацоўнікі Сьледчага камітэту. Раніцай журналістаў не падпускалі бліжэй як за 400 мэтраў да краю лесу.​

Цяпер ачапленьне зьнялі. У лесе няма нікога з супрацоўнікаў СК і міліцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас усе плачуць. За што таго добрага хлопца забілі?» — рэпартаж з трывожнага Магілёва. ФОТА