Паводле Далі Грыбаўскайце, супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў той час, калі рыхтуецца да запуску Астравецкая АЭС, немагчымае. Паколькі такім чынам Літва прызнала б законнасьць гэтай электрастанцыі і страціла б магчымасьць патрабаваць яе закрыцьця.
«Любая згода на ўдзел і стварэньне сумесных інстытутаў будзе азначаць легітымацыю Астравецкай АЭС, — цытуе словы прэзыдэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце агенцтва DELFI. — Гэта азначала б, што мы зьвязваем свае рукі, і мы не зможам патрабаваць, каб Беларусь закрыла гэтую электрастанцыю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік літоўскага МЗС: Паксас, які наведаў Беларусь, не прадстаўляе Літву і нашу палітыкуПрэзыдэнтка Літвы адзначыла, што яе словы датычаць і прапановы Беларусі дамовіцца аб стварэньні сумеснай сыстэмы маніторынгу Астравецкай АЭС, якую раней станоўча ацаніў прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс.
«Супрацоўніцтва з Беларусьсю ў пытаньні па Астраўцу азначала б юрыдычнае прызнаньне Астравецкай АЭС і зьвязваньне нам рук, — сказала Грыбаўскайце. — Праблема не ў бясьпецы электрастанцыі, а ў тым, што абраная пляцоўка небясьпечная. Гэта азначае, што дадзеная электрастанцыя наогул не можа функцыянаваць і такой павінна быць палітычная мэта Літвы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва прапануе Беларусі замяніць АЭС на газавую электрастанцыю