Усю прадукцыю нелегальнага паходжаньня плянуецца зьнішчыць.
Пра чарговыя затрыманьні садавіны і гародніны на мяжы Беларусі і Расеі гаворыцца ў паведамленьні на сайце «Рассельгаснагляду». Паводле ведамства, з 1 па 6 траўня мабільныя групы праваахоўных органаў Расеі, куды ўваходзяць мытнікі і супрацоўнікі ФСБ, затрымалі 14 аўтамабіляў, якія везьлі нелегальную прадукцыю ў Расею з тэрыторыі Беларусі. Агулам у затрыманых аўтамабілях было 86,9 тоны рознай плодаагародніннай прадукцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У высокіх цэнах на бульбу, агуркі і моркву вінаватыя не вытворцы, а гандляры, — намесьнік міністраСярод затрыманага тавару амаль 58 тонаў яблыкаў, 19 тон цыбулі і 10 тон бульбы. Усе грузы перамяшчаліся без суправаджальных дакумэнтаў. Як паведамляе «Рассельгаснагляд», пасьля завяршэньня адміністрацыйнага расьследаваньня будзе прынята рашэньне аб зьнішчэньні прадукцыі.