Цэны на нафту працягваюць расьці на таргах 23 красавіка да рэкордных узроўняў. На 10.30 23 сакавіка нафта Brent каштуе 74,49 даляра.
Апошні час такія каціроўкі назіраліся паўгады таму, на пачатку лістапада. Да канца 2018 году цана ўпала каля 50 даляраў за барэль.
ЗША абвясьцілі на гэтым тыдні, што з 1 траўня скасуюць часовыя дазволы на імпарт нафты і газавага кандэнсату зь Ірану для пяці краін, для якіх гэтыя дазволы дзейнічалі з 2018 году. Гэта тычыцца Кітаю, Індыі, Японіі, Паўднёвай Карэі і Турцыі.
Як абвясьціў дзяржсакратар Майк Пампэо, мэта рашэньня — цалкам прыпыніць імпарт іранскай нафты. Пампео сказаў, што ўведзеныя ў лістападзе 2018 году санкцыі супраць Ірану ўжо пазбавілі Тэгеран «мільярдаў даляраў» даходаў ад паставак паліва.