Паводле кіраўніка камітэту па справах СНД Дзярждумы Расеі Леаніда Калашнікава, кандыдатуру новага пасла Расеі ў Беларусі мусілі ўзгадніць з парлямэнтарыямі да публікацыі ўказа аб ягоным прызначэньні. Пра гэта паведамляе РБК.
Кандыдатуру пасла ў Менску зацьвярджае камітэт па справах СНД, паведаміў першы намесьнік старшыні камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Дзмітрый Новікаў.
Кіраўнік камітэта па справах СНД Леанід Калашнікаў адзначыў, што па працэдуры належыць праводзіць кансультацыі з парлямэнтарыямі па кандыдатуры амбасадара. Паводле яго слоў, публікацыя ўказу да абмеркаваньня — «парушэньне працэдуры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта справа Пуціна». У Лукашэнкі пракамэнтавалі прызначэньне новага пасла РасеіРаней крыніца РБК у гэтым камітэце казала, што пасяджэньні па кандыдатуры Мезенцава не праводзілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачынаў з Пуціным, зарабіў 100 тысяч даляраў за год. Што вядома пра новага пасла Расеі Мезенцава30 красавіка Ўладзімір Пуцін прызначыў у Беларусь новага пасла. Ім стаў Дзьмітрый Мезенцаў. Ягоны папярэднік Міхаіл Бабіч правёў на сваёй пасадзе толькі 8 месяцаў і выклікаў крытыку афіцыйнага Менску.